Свет

Прэм'ер-міністарку Тайланда адхілілі ад пасады з-за аднаго тэлефоннага званка

Прэм’ер-міністарка Тайланда Пхэтхонгтхан Чынават была адхіленая ад пасады пасля скандальнага тэлефанавання да лідара Камбоджы, у якім назвала яго «дзядзькам», піша Euronews.

Пхэтхонгтхан Чынават. Фота: AP Photo/Sakchai Lalit

У аўторак Канстытуцыйны суд Тайланда прыпыніў паўнамоцтвы прэм'еркі на час расследавання, якое тычыцца парушэння этычных нормаў.

Падставай стала размова пра памежны канфлікт з суседняй Камбоджай, запіс якой трапіў у СМІ. У ім Чынават ветліва звярталася да Хун Сена — старшыні Сената Камбоджы і сябра яе бацькі Таксіна Чынавата — і прасіла яго не слухаць тайскага генерала, які крытыкаваў Камбоджу. Яна назвала таго генерала «праціўнікам».

Размова выклікала абурэнне ў тайскім грамадстве, асабліва сярод кансерватараў і нацыяналістаў. Скандал узмацніўся пасля таго, як 28 мая на мяжу ўзнікла ўзброенае сутыкненне, падчас якога загінуў салдат з Камбоджы.

Пратэсты, якія патрабавалі адстаўкі Чынават, прайшлі ў Бангкоку. На фоне гэтых падзей суд 7 галасамі з 9 вырашыў адхіліць прэм'ерку ад выканання абавязкаў да канчатковага вердыкту. Яна мае 15 дзён, каб даць свае тлумачэнні.

Чынават ужо публічна пракаментавала сітуацыю, заявіўшы, што імкнулася прадухіліць эскалацыю канфлікту і выказала прабачэнні за негатыўныя наступствы ўцечкі запісу. Яна часова пакінула дзяржаўную рэзідэнцыю. Абавязкі кіраўніка ўрада цяпер выконвае віцэ-прэм’ер Сурыя Джунгрунгруангкіт.

Судовае рашэнне можа стаць чарговым эпізодам палітычнай нестабільнасці ў Тайландзе. Пхэтхонгтхан — ужо трэцяя прадстаўніца дынастыі Чынаватаў, якая сутыкнулася з адхіленнем ад улады: яе бацька Таксін быў зрынуты ў 2006 годзе, а цётка Інглак — у 2014-м.

Акрамя таго, у дачыненні да Чынават ідзе асобнае расследаванне ў сувязі з уцечкай запісу, што таксама можа стаць падставай для адстаўкі.

Многія назіральнікі бачаць у дзеяннях суда працяг барацьбы раялісцкага і вайсковага істэблішменту супраць уплыву сям’і Чынаватаў у палітыцы краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць