Грамадства77

Полацкі ўніверсітэт вычысціў з сайта ўсе згадкі пра свайго супрацоўніка, які загінуў на вайне ва Украіне

У спісе загінулых украінскага праекта «Хачу жыць» нядаўна знайшлі прозвішча Сяргея Віктаравіча Калінцава, які быў старшым выкладчыкам кафедры вылічальных сістэм і сетак Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Звесткі пра яго на той момант заставаліся на сайце ВНУ, але калі інфармацыя пра гібель выйшла наяў — іх адразу ж выдалілі, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Скрыншот з сайта ПДУ з біяграфіяй Сяргея Калінцава, зроблены тады, калі яна была яшчэ даступная

Цяпер на сайце ўніверсітэта не засталося ніводнага матэрыялу з ягоным іменем: зніклі біяграфія, дасягненні, нават архіўныя згадкі.

Выглядае, што Полацкі ўніверсітэт палічыў за лепшае ўвогуле сцерці памяць пра свайго былога выкладчыка, чый удзел у вайне аказаўся нязручным фактам.

Каментары7

  • Абу
    02.07.2025
    А чаго парту хероя не зрабілі?
  • Ё
    02.07.2025
    Такая гісторыя, борцуны за рускій мір ужо цяпер нязручныя прарасійскаму рэжыму, а што будзе калі прыйдуць нацыянальныя сілы ? Героямі стануць ваяры ПКК, каторыя атрымаюць усенародную пашану, лепшыя ў Беларусі пенсіі і вечную нацыянальную славу. А гэтых недарэкаў забудуць як страшны сон. Гэбня гэта ведае.
  • давайте разберемся
    02.07.2025
    Универ вычистил, а мы зафиксировали

Цяпер чытаюць

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту2

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Усе навіны →
Усе навіны

«Давялося сыр на касе пакінуць». Як беларусы рэагуюць на ноу-хау з падвойнай маркіроўкай тавараў5

«Хочацца, каб мы жылі не з нуля». Уладальнік сядзібы Горватаў расказаў пра рэстаўрацыю, захаваныя каштоўнасці і «Белую пані Нароўлі»2

Напярэдадні вялікіх выхадных стаў кепска працаваць сайт Беларускай чыгункі

У Мінску мужчына пагражаў нажом людзям у краме

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту2

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць