Гісторыя11

На раскопках у Крэўскім замку знайшлі некалькі кукуцяў. Што гэта такое?

Артэфакты XVII стагоддзя ўсё яшчэ працуюць па прызначэнні.

Адзін з кукуцяў, адшуканых у Крэўскім замку. Фота: фэйсбук Алега Дзярновіча

Алег Дзярновіч, кіраўнік раскопак замка ў Крэве, паказаў у фэйсбуку двух кукуцяў, якія былі знойдзены апошнімі днямі ў пласце XVII стагоддзя.

Абодва кукуці маюць выгляд конікаў. Адзін з вялікай грывай, а на іншым калісьці, відаць, быў і вершнік. 

Першы кукуць з вершнікам (не збярогся). Фота: фэйсбук Алега Дзярновіча

Куку́ць — гэта рэгіянальная назва глінянай свісцёлкі, утвораная ад літоўскага слова kukutis, якім сярод іншага літоўцы абазначаюць удода. Беларуская назва птушкі паходзіць ад гукапераймання яе спеву «уд-уд-уд», але яго можна пачуць і як «ку-ку-ку», хоць і не такое выразнае, як у зязюлі. Цікава, што іншая назва гэтай птушкі dudutis, якое суадносіцца з «дудка».

Другі кукуць з грывай. Фота: фэйсбук Алега Дзярновіча

Нягледзячы на свой узрост і час, праведзены ў зямлі, гліняныя свісцёлкі пасля расчысткі гучаць гэтак жа, як і стагоддзі таму, што прадэманстраваў адзін з удзельнікаў раскопак.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • А цяпер гісторык дадасьць для кантэксту
    14.07.2025
    Дзярновіча неаднаразова лавілі (публічна і непублічна) на плягіяце. Калі хочаце пераканацца, то загугліце адзін з нумароў Rocznika Centrum Studiów Białoruskich і пачытайце там рэцэнзію за аўтарствам Генадзя Сагановіча. У цяперашні ж час Дзярновіч – удзельнік лукашысцкіх і прапагандысцкіх мерапрыемстваў, з удзелам нават Нарышкіна. Ага, вы правільна здагадаліся, таго самага, каторы шэф расейскага ГРУ. І зь Дзюкавым. І тут раптам Дзярновіч нібыта адкрывае цацкі, якія (увага) адзін у адзін супадаюць з тымі, якія ён ужо быў апісваў у адным са сваіх нядаўніх артыкулаў. Вось такім чароўным спосабам Дзярновіч знайшоў пацьверджаньне таго, пра што ён пісаў ПЕРАД. Так што... улічваючы архіцікавы бэкграўнд Дзярновіча я б не даваў веры ягоным рэляцыям, што ён там нешта адкрыў. Пачакайма падзеньня лукашызму і мажлівасьці рэальна пазнаёміцца з археалягічнай дакумэнтацыяй :)

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі33

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць