68-гадовы пенсіянер з Круглянскага раёна працаваў на агародзе з мотаблокам, абсталяваным культыватарам. Падчас працы яго левая нага трапіла пад фрэзу, якая круцілася, паведамляе Дзяржаўны камітэт дзяржаўных экспертыз.

Крыкі аб дапамозе пачуў хлопчык, што праходзіў міма, і адразу выклікаў хуткую. На месца здарэння прыехалі ратавальнікі і медыкі, яны былі вымушаныя зрэзаць частку фрэзы, каб вызваліць пацярпелага.
Мужчыну даставілі ў бальніцу, дзе яму ампутавалі нагу. Аднак, нягледзячы на намаганні лекараў, выратаваць яго не ўдалося — ён памёр на наступны дзень.
Каментары