Грамадства44

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам

У аўторак на паверхні Дзвіны ў Віцебску заўважылі цела патанулай жанчыны. Як стала вядома пазней, яна лічыцца без вестак зніклай з студзеня 2023 года. 

Выказвалася меркаванне, што гэта зніклая ў студзені 2023 года віцебскай папраўчай установы адкрытага тыпу (хіміі) Таццяна Гудзелава.

Асобу жанчыны журналістам Onlíner пацвердзіла афіцыйная прадстаўніца АСВОД Кацярына Міхалева.

«Загінулая — Таццяна Гудзелева. Увечары 31 студзеня 2023 года яна выйшла з працы, адкуль збіралася накіравацца дадому, аднак там так і не з’явілася. Яе сляды згубіліся ў раёне Кіраўскага моста. Заклапочаныя сваякі звярнуліся ў праваахоўныя органы, бо раней з дому яна не сыходзіла, а напярэдадні знікнення ні з кім не канфліктавала. Тады да пошукаў дзяўчыны далучыліся 70 чалавек: валанцёры, супрацоўнікі МНС, АСВОД і неабыякавыя жыхары горада. Спецыяльна прыехала пошукавая група з Мінска.

— На мосце ўсталяваныя камеры. На запісах бачна, што яна зайшла на мост, але не выйшла з яго. Папярэдняя версія таго, што адбылося — суіцыд, аднак пакуль няма заключэння судова-медыцынскай экспертызы, — распавяла Кацярына.

Муж Таццяны — трэнер-выкладчык па таэквандо Аляксандр Гудзелеў. У сям’і расце дачка.

Каментары4

  • North
    18.07.2025
    Андрусь, Вам вядомы яе злачынныя дзеяньні? Калі не, няма сэнсу абвінавачваць трагічна загінулага чалавека. А якую альтэрнатыву ім прапанавалі - звольніцца, і калі не пасадзяць, з'ехаць за свой кошт і на складзе працаваць?
  • No
    18.07.2025
    North , З якіх гэта пор суіцыд стаў "трагічна загінулай"?
  • ЯНКА
    19.07.2025
    Прыгожая. Шкада. :((

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі3

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд2

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?7

Трамп пракаментаваў рэзананснае забойства ў амерыканскім метро ўкраінскай дзяўчыны11

Беларуска балатавалася ў парламент Нарвегіі1

Дэмакраты апублікавалі запіску Эпштэйну, сцвярджаюць, што пад ёй подпіс Трампа3

Ці небяспечная дыета з нізкім утрыманнем солі гэтак жа, як і лішак солі?

Зборная Беларусі прайграла другі матч адбору да чэмпіянату свету9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»75

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць