Лукашэнка пра банкі: То старыя даляры не прымаюць, то навязваюць паслугі
На нарадзе з прадстаўнікамі банкаўскага сектара Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі не дазволяць банкам крыўдзіць людзей надуманымі пытаннямі, тыпу немагчымасці абмену старых даляраў, піша БелТА.

Ён заявіў, што ў цэлым сітуацыя ў грашова-крэдытнай сферы і на валютным рынку боязі не выклікае. Але «ёсць недапрацоўкі, якія трэба выпраўляць».
У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка згадаў пра скаргі ў адрас банкаў ад звычайных людзей: то старыя даляры не прымаюць, то навязваюць кліентам страхавыя паслугі.
«Давайце дамовімся, з 1 студзеня 2026 года наяўнасць такіх фактаў аўтаматычна пацягне дысцыплінарную адказнасць кіраўніка банка, — заявіў ён — крыўдзіць людзей нейкімі надуманымі пытаннямі нельга».
Таксама ён заявіў, што неабходна тэрмінова пераламаць сітуацыю з ростам інфляцыі.
На гэты момант тэмпы прыросту спажывецкіх цэн да ўзроўню ліпеня мінулага года ў гадавым выражэнні ўжо склалі 7,4%. Гадавы параметр запланаваны не вышэй за 5%.
Лукашэнка запатрабаваў пераламаць тэндэнцыю росту інфляцыі і «ўзмацніць у гэтым ролю Нацбанка, якая пакуль у гэтым працэсе наогул не бачная».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары