Грамадства66

У цэнтры Гомеля расіяне паставяць помнік князю Паскевічу

У Гомелі зноў плануецца ўсталяванне помніка, адносна чаго думкі мясцовых жыхароў як звычайна не пыталіся. У цэнтральным парку хутка будзе ўстаноўлены камень на месцы будучага помніка князю Івану Паскевічу. Канчатковы эскіз вызначаць праз адкрыты конкурс, піша «Флагшток».

Бюст Івана Паскевіча ў музеі вайсковай славы. Фота: Wikimedia Commons

Яшчэ ў сакавіку 2025 года памочнік прэзідэнта Расіі і кіраўнік Расійскага вайскова-гістарычнага таварыства Уладзімір Мядзінскі паведамляў, што абмяркоўваў пытанне ўстаноўкі ў Гомелі помнікаў Івану Паскевічу і Канстанціну Ракасоўскаму з кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрыем Крутым.

Эскіз помніка Ракасоўскаму грамадскасці ўжо дэманстравалі. А помнік Паскевічу плануюць паставіць за некалькіх дзясяткаў метраў ад ужо наяўнай скульптуры Паскевіча, але не Івана, а яго сына Фёдара. Скульптура Фёдара вядомая пад назвай «Прагулка з хартамі».

Скульптура «Прагулка з хартамі» ў Гомелі. Фота: must-see.top

Мэта расіян у прапагандзе постаці Івана Паскевіча відавочная. Гэты военачальнік удзельнічаў у падаўленні паўстання 1830—1831 гадоў у Польшчы, штурмам захопліваў Варшаву і быў намеснікам цара ў Царстве Польскім, дзе праводзіў жорсткую палітыку. Таксама Паскевіч камандаваў расійскімі войскамі пры задушэнні рэвалюцыі ў Венгрыі ў 1848—1849 гадах.

Пры ўстаноўцы помніка Ракасоўскаму меркавання гамельчукоў не пыталіся. У аддзеле культуры гарвыканкама падкрэслілі, што гэтае дзеянне разглядаюць як «ўпарадкаванне тэрыторыі». Хутчэй за ўсё, гэтак жа сама будзе і з помнікам Івану Паскевічу.

Каментары6

  • Сымон
    09.09.2025
    Калі рэжым падзе, то помнік ардынскаму халую Александру Неўскаму будзе распілены, а расейскаму акупанту (маскалю ў класічным сэнсе гэтага слова) Паскевічу - знесены адразу ж пастаментам.
  • %
    10.09.2025
    Ну а чаму ж не? Гомель бадай самы рускамірскі, нават уласны герб і тое імперскі пакінулі.
  • Барадзед
    10.09.2025
    Нічога, это все потребуется убрать в рамках коммеморации исторической памяти. Зачем расеяне ставят памятники в чужой стране? - Чтобы скандалить, когда эти расеянские реперные точки в Беларуси будут убирать.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць