Грамадства1919

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

На сённяшняй селектарнай нарадзе, прысвечанай жніву, паміж двума чыноўнікамі ў прысутнасці Лукашэнкі ўзніклі публічныя рознагалоссі. Кіраўнік Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін публічна заступіўся за свайго першага намесніка, якога старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў абвінаваціў ва ўтойванні негатыўнай інфармацыі.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor Getty Image

Падчас свайго даклада Васіль Герасімаў заявіў, што, маўляў, райвыканкамы Віцебскай вобласці далі не адпаведную рэальнай сітуацыі справаздачу першаму намесніку старшыні аблвыканкама Сяргею Ляўковічу, што ўсе камбайны ў вобласці ўкамплектаваныя, а той нібыта сваёй уладай забараніў даваць любую інфармацыю супрацоўнікам КДК.

«Між тым у вобласці бракавала 615 механізатараў, з якіх на 14 ліпеня прыбыло толькі 168, …, у тым ліку камбайнёраў 43, гэта 30 працэнтаў», — паведаміў Герасімаў. 

Пачуўшы пра гэта, Лукашэнка ўз'ярыўся:

«Не зразумеў, як гэта вам маглі забараніць даць інфармацыю? І дзе гэты чынуша, які не даў вам інфармацыю?»

Герасімаў сказаў, што Ляўковіч забараніў даваць інфармацыю кантралёрам у вуснай форме, на што Лукашэнка адрэагаваў эмацыйна: 

«І дзе гэты першы намеснік? Чаму ён у вас з кайданкамі не ходзіць па Мінску ці знаходзіцца ў месцах не так аддаленых? Калі гэта так?»

Старшыня КДК запэўніў, што гэта так, але на абарону свайго намесніка нечакана стаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Ён рашуча заявіў, што сказанае Герасімавым — няпраўда: «Уся інфармацыя ў любым доступе, у любым фармаце. Мы нічога не хаваем, нават можа паказваем больш, чым трэба».

Для Лукашэнкі такая публічная перапалка чыноўнікаў падчас селектарнай нарады, відаць, стала нечаканасцю, бо ён не стаў адназначна на нечы бок, а даручыў Наталлі Качанавай «сёння-заўтра разабрацца, дзе што было і як», і далажыць яму. 

Герасімаву ж Лукашэнка панаракаў, што калі нейкі абласны чыноўнік з КДК не атрымаў інфармацыі, то можна ж было звярнуцца, каб вырашыць праблему, да губернатара. А пасля таго паскардзіўся на хібы сабой жа пабудаванай сістэмы вертыкалі:

«Але ведаеце, у нас жа як пабудаваная сістэма. Камітэт дзяржкантролю — усюды вертыкаль. Міліцыя падпарадкоўваецца міністру, чаму я і казаў, што перадаць у кіраванне ўсе міліцэйскія падраздзяленні на месцах мясцовым органам улады для арганізацыі справы. Але разумеючы, што будуць жа хаваць крадзяжы і іншае, гэта застаецца ў падпарадкаванні міністра. 

Ніхто не павінен ні красці, ні хаваць, але ў нас жа як. Што ні чыноўнік — вертыкаль, ён павінен ці можа зайсці да старшыні райвыканкама, нагой дзверы адчыніць там і гэтак далей.

Не трэба забывацца, што старшыня райвыканкама і губернатар — гэта першыя асобы там. І калі старшыня райвыканкама паклікаў вашага кіраўніка, запрасіў міліцыянера ці кагосьці іншага і папрасіў яго карэктна. Можа быць у загадным дзесьці парадку, калі ён бачыць надзвычайную сітуацыю, яны павінны бегчы і рабіць».

Калі ж Васіль Герасімаў заявіў, што так нібыта і робіцца, то Лукашэнка адкрыта сказаў, што не верыць, каб прадстаўнікі КДК ці міліцыі падпарадкоўваліся цывільным вертыкальшчыкам.

Урэшце ж дайшло да таго, што Лукашэнка не выключыў, што ў неатрыманні ад чыноўнікаў патрэбнай інфармацыі вінаватыя не чыноўнікі, а сам супрацоўнік КДК: 

«Раз табе нейкі чыноўнік не даў інфармацыю, я б ужо задумаўся пра падначаленага. Што ж яму не даюць інфармацыю? Ён павінен працаваць так, каб нават да вас не даводзіць гэтыя пытанні». 

Каментары19

  • Абу
    18.07.2025
    Вертыкаль прагніла і рыхтуецца легчы гарызантальна.
  • Жнівень
    18.07.2025
    Селук-шоу 2.0(Новы фармат -галодныя гульні))))
  • Ляхтарат
    18.07.2025
    Дзяку Богу, што ў нас з Прэзідэнткай Ціханоўскай ніколі няма ніякіх пытанняў. Усе працуюць на сваіх месцах. Без ляманту, без спрэчак, без хайпаў гэтых. Зараз вось і Першы Джэнтэльмэн наш Сяргей узмацніў вертыкаль.
    Будуць працаваць стабільна да скону!

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць