Грамадства1313

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Літоўскія дыпламаты далі зразумець, што Літва пры гэтым пакуль не бачыць ніякіх прынцыповых змен у сітуацыі ў Беларусі.

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам 21 чэрвеня. Скрыншот з відэа

Літоўскаму грамадскаму тэлебачанню LRT сталі вядомыя некаторыя дэталі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам, а таксама планы правесці яшчэ адзін раўнд перамоваў.

Паводле інфармацыі крыніц выдання, ЗША не далі беларускаму боку ніякіх абяцанняў у абмен на вызваленне палітзняволеных.

Перамовы паміж Беларуссю і ЗША сталі тэмай абмеркавання ў Сойме Літвы. Ініцыяваў абмеркаванне Жыгімантас Павілёніс, член камітэта па замежных справах Сойма. На сустрэчы выступілі вызваленыя палітвязні Сяргей Ціханоўскі, Наталля Дуліна і Ігар Карней, а таксама шэраг беларускіх палітыкаў.

«Мы павінны ведаць, ці не вядуцца перамовы за нашай спінай і ці не сталі мы самі прадметам торгу?» — заявіў Павілёніс.

Старшыня камітэта Сойма, былы пасол Літвы ў Расіі Рэмігіюс Матузас пацвердзіў, што амерыканцы сапраўды размаўлялі па пытанні Беларусі з міністрам замежных справаў Літвы Кястуцісам Будрысам, зандуючы глебу, як бы Літва паставілася да пытання адмены санкцый супраць Беларусі. Паводле яго слоў, Літве не вылучаліся ніякія патрабаванні.

Сам Будрыс ані пацвердзіў, ані абверг гэтую інфармацыю.

«Вызваленне палітзняволеных — тонкая і складаная аперацыя, але Літве не выстаўлялі ніякіх умоў», — заявіў Рэмігіюс Матузас.

LRT стала вядома, што чакаецца новы раўнд перамоваў паміж ЗША і Беларуссю.

У пачатку гэтага года, паводле інфармацыі LRT, амбасадар ЗША ў Літве Кара Макдональд на сустрэчы з высокапастаўленым літоўскім палітыкам цікавілася, як бы Вільня паставілася да змякчэння санкцый супраць «Беларуськалія» і атрымала адмоўны адказ.

Яшчэ адна крыніца заявіла, што гэтае пытанне не ўздымалася, і сказала, што Літве невядома пра змест перамоваў паміж Мінскам і Вашынгтонам.

«У гэтым і праблема — мы нічога не ведаем. Я ўпэўнены, што гаворка ідзе пра калійныя ўгнаенні, але нам са ЗША не паступала ніякіх зваротаў або просьбаў», — сказала крыніца.

Аднак вызваленне Ціханоўскага адназначна не звязанае са зняццём ніякіх санкцый.

Па словах Матузаса, «на гэтым этапе адказ Літвы быў бы «не». Літва не паслухалася б» ніякіх падобных прапаноў.

«Мы не павінны даваць падстаў рэжыму гандляваць людзьмі», — адзначыў у каментары LRT Будрыс.

Самыя балючыя для Аляксандра Лукашэнкі санкцыі — гэта забарона на транзіт калійных угнаенняў. На гэтым Мінск губляе каля мільярда даляраў штогод. І гэты транзіт праходзіў акурат праз порт Клайпеды ў Літве. Іншы балючы пункт — забарона на экспарт беларускіх нафтапрадуктаў. Гэтыя санкцыі былі ўведзеныя Еўрасаюзам, і менавіта яны патэнцыйна найбольш здольныя матываваць Мінск змяніць сваю палітыку.

Першыя раўнды перамоваў між Аляксандрам Лукашэнкам і ЗША былі непублічнымі. Па інфармацыі «Нашай Нівы», з амерыканскага боку іх, сярод іншых, вялі Джон Коўл, намеснік спецпрадстаўніка Дональда Трампа генерала Кіта Келага, і Крыс Сміт, высакапастаўлены дыпламат Дзяржаўнага дэпартамента.

20 чэрвеня адбыўся публічны візіт Кіта Келага ў Мінск. У адказ на наступны дзень на загад Аляксандра Лукашэнкі былі вызваленыя 14 палітзняволеных. Па словах прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант, бакі абмяркоўвалі Украіну, Блізкі Усход, узаемадзеянне з Расіяй і Кітаем, санкцыі ЗША і ЕС у дачыненні да Беларусі. Келаг заявіў, што бакі абмяркоўвалі вайну паміж Расіяй і Украінай, а таксама двухбаковыя адносіны паміж ЗША і Беларуссю.

Каментары13

  • согласовывать надо
    04.07.2025
    они что не в курсе, что будет удар? С кем потом они собрались вести переговоры?
  • змагацца супраць маскоўскага імперыялізму 7/24
    04.07.2025
    дыктатар ведае Гісторыю . У 1980-я гады Рэган разгарну падобную стратэгію.,

    +1! нам патрэбны нацыянальны кампраміс (тактычны хаўрус з лукашэнкамі) на захаванне незалежнай дзяржавы, і нам Літвінам трэба дапамагаць Украіне & змагацца супраць маскоўскага імперыялізму 7/24.Сёння васальныя адносіны (прагматычна) з маскоўскай імперыяй падтрымліваюць 80% Грамадзян Беларусі , глядзім на колькасць Беларусаў ў Беларускіх клясах, асабіста першыя клясы. Глядзім на імёны дзетак, слухаем маскоўскамоўную інтэлігенцыю накшталт Аляксеевіч. Нашы эліты спяваюць спевы Маскоўскаму хану як Кадыраў , няхай ў нас Будзе шанс .ПАГЛЯДЗІ НА капіталізацыю ГАЗПРОМА да вайны (2014) і сёння, усё як Пры Р. Рэйгане, ЭЗ & Д. Трамп/ЗША ведаюць справу !
  • ???
    04.07.2025
    согласовывать надо, который по счёту удар будет ?

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай49

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ17

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі17

У Мінску з уседарожніка выпала дзіцячая люлька

Хочаце выглядаць модна? Дадайце да вобразу чырвоны трыкатаж2

Ціханоўская: Раман Бандарэнка загінуў ад рук тых, хто баяўся і працягвае баяцца праўды1

Маладой фатографцы і дызайнерцы, якая шукала працу ў Варшаве, далі калонію за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць