Нерухомасць1212

Цэны на нерухомасць растуць шалёнымі тэмпамі

За год сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску павялічыўся больш чым на 500 даляраў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: ЖК «Мінск-Свет»

Паводле апошніх даных партала Realt.by, сярэдні кошт прапановы метра жытла ў Мінску дасягнуў $1925. Год таму, у ліпені 2024 года, ён складаў $1406.

Атрымліваецца, што за год метр у сталіцы дадаў больш за 500 даляраў.

Інфаграфіка: Realt.by

Для параўнання: з чэрвеня 2023 па чэрвень 2024‑га метр у Мінску падаражэў усяго на 50 даляраў — з 1360 да 1406 даляраў.

Адметна, што ў апошнія месяцы рост толькі паскорыўся. Калі 18 мая кошт метра па прапановах складаў $1810, то ўсяго праз два месяцы ён дасягнуў $1925. Гэта плюс 6,3% за два месяцы.

Такім чынам, гэтым летам быў пабіты рэкорд восені 2013 года, калі квадрат у сталіцы па прапановах каштаваў 1840 даляраў.

Інфаграфіка: Realt.by

А вось рэкорд восені 2007 года, калі метр у Мінску дасягнуў адзнакі ў 2000 даляраў, пакуль застаецца не пераадоленым.

Каментары12

  • відзячы вкпб званітавала
    27.07.2025
    паперадзе паравоза трэ бегчы
  • Кола Гісторыі
    27.07.2025
    Даляр ужо ня той што ў 2007
  • .
    27.07.2025
    Відавочна, што рост кошту ў доларах часткова гэта кампенсацыя за дэвальвацыю долара. Блакітная лінія на графіку карэлюе з прыходам Трампа да ўлады і патокам яго лапідарна прымітыўных кіраўнічых ідэй.
    Калі ўзяць пікавыя значэнні курса долара, то максімальнае падзенне з 3.6 да 2.9 р. або на 24%.
    Рост кошту метра з $1406 да $1925 або на 37%.
    2/3 росту толькі з-за дэвальвацыі долара.
    Аналагічныя падлікі за апошнія два месяцы: з $1810 да $1925 або на 6.4%, долар з 3.01 да 2.90 або на 3.8%. 60% росту забірае дэвальвацыя.
    (Ясна, што ёсць і дэвальвацыя рубля, і іншыя фінансавыя фактары ў Беларусі.)

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Кілеру банды Марозава выставілі абвінавачванне4

Амерыканская разведка: Пуцін як ніколі раней цвёрды ў намеры працягваць вайну15

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў8

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў4

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць