Гэта гісторыя развіваецца ўвесь кастрычнік. Пару тыдняў таму галкіперм Зак Фукале і форвард Алекс Лімож выратавалі бяздомнае кацяня, пiша Sports.ru.

У клубе «Спортсу’’ расказалі дадатковыя падрабязнасці. Першую ноч кацяня правяло дома ў Ліможа. Ігрок паклапаціўся пра яго: купіў гадаванцу корм, але ён адмаўляўся есці і піць.
На наступны дзень Алекс прынёс кацяня на арэну. Сам Лімож патлумачыў, чаму не пакінуў яго ў сябе: «Мы з кацянём добра паладзілі. Ён вельмі мілы. Ведаю, што мая дзяўчына вельмі хацела б яго забраць, але тады я дакладна не змагу паехаць на выезд (усміхаецца)».

Лімож расказваў сайту хакейнага «Дынама»: «Увечары мы ішлі дадому, кацяня бегла праз дарогу. Зак Фукале выбег на праезную частку, спыніў паток машын, узяў яго на рукі і забраў адтуль.
Тады ўжо клуб часова пакінуў кацяня. «Дынама» гуляла на хатняй арэне і нават анансавала матч праз гэтую падзею. Хакеістам маленькі сябар спадабаўся: усе яго гладзілі і надавалі ўвагу.
І тут адгукнулася жонка Іллі Усава. У «Дынама» патлумачылі, што ў Эмы былі магчымасць і жаданне паклапаціцца пра гадаванца.
Жонка Усава адвезла кацяня ў ветклініку, дзе яго абследавалі. Там яе супакоілі — кацяня поўнасцю здаровае. Пра гэта Эма таксама расказала ў асабістых сацсетках і парадавалася: «Маленькі здаровы хлопчык».

Кацяню далі мянушку Леа. Тлумачэнне вельмі мілае: таму што ён падобны на маленькага льва.
Цяпер гадаванец цалкам абжыўся. На відэа, якое нам далі ў клубе, Леа актыўнічае і не дае сумаваць гаспадарам. Эма купіла яму розныя цацкі, але часам кацяня забаўляе сябе і сам.
Пасля кацяня гасцявала ва Усавых. Эма клапацілася пра яго і нават брала з сабой на сустрэчу ў кафэ з жонкамі хакеістаў Сэма Анаса і Ксаўе Уле. Потым ён застаўся ў сям'і Усавых ужо канчаткова. Пра гэту навіну Эма і Ілля таксама расказалі ў сацсетках і апублікавалі фота.

Кацяню далі мянушку Леа. Тлумачэнне вельмі мілае: таму што ён падобны на маленькага льва.
Цяпер гадаванец цалкам абжыўся. На відэа, якое нам далі ў клубе, Леа актыўнічае і не дае сумаваць гаспадарам. Эма купіла яму розныя цацкі, але часам кацяня забаўляе сябе і сам.
 
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
        
Каментары