Грамадства2020

Фонд Карпянкова «Маладая гвардыя» працаўладкоўвае жонак губазікаўцаў. Якія там заробкі?

Дабрачынны фонд «Маладая гвардыя», створаны па ініцыятыве намесніка кіраўніка МУС Мікалая Карпянкова для «развіцця вайскова-патрыятычнага руху», стаў месцам працаўладкавання для сваякоў самога генерала і жонак яго калегаў-сілавікоў, высветліла «Бюро».

Адкрыццё фонду «Маладая гвардыя» ў маі 2024 года. Крыніца: vvmvdrb / Telegram

Фонд, які пазіцыянуе сябе як «парасонавы аператар» вайскова-патрыятычных клубаў, быў заснаваны ў маі 2024 года пад эгідай дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды», якое ўзначальвае прапагандыст Вадзім Гігін.

Дзякуючы звесткам, атрыманым ад «Кіберпартызан», расследавальнікі высветлілі, хто працуе ў штаце фонду.

Галоўная знаходка: у фондзе «Маладая гвардыя» на 2024 год працавала спецыялісткай па маркетынгу нявестка Карпянкова. Аксана Карпянкова — жонка Ігара Мікалаевіча Карпянкова, сына цяперашняга намесніка кіраўніка МУС. Яе прынялі ў верасні 2024 года, і раней яна ніяк не была звязаная з патрыятычным выхаваннем і моладдзю.

Але гэта не ўвесь «зорны склад». У розны час у штаце фонду працавалі і працягваюць працаваць жонкі дзейных сілавікоў, у тым ліку былых саслужыўцаў Карпянкова па ГУБАЗіКу, які ён узначальваў да прызначэння намеснікам міністра.

Дар’я Арлоўская — доктарка, у фондзе з мая 2024-га. Яна жонка Вячаслава Арлоўскага, які ў 2021 годзе, будучы начальнікам аддзела ГУБАЗіКа, прапанаваў пазбаўляць грамадзянства беларусаў, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі.

Яшчэ адна жонка экс-калегі Карпянкова — Вольга Бушыла — сама афіцэрка МУС: служыла ў ГУУС Мінгарвыканкама і АГіМ Ленінскага раёна Мінска. Яна жонка супрацоўніка ГУБАЗіКа Ігара Бушылы, які, паводле паведамленняў пратэстных тэлеграм-каналаў, браў удзел у пераследзе палітычных апанентаў рэжыму Лукашэнкі.

Ганна Шыг — выпускніца Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, працавала ў дзіцячым садку і ў мінскім педагагічным універсітэце. З ліпеня 2024‑га — у «Маладой гвардыі». Муж — Руслан Шыг, камандзір узвода в/ч 3214.

Аліна Шаюнова — лейтэнантка, майстарка спорту міжнароднага класа па кіданні молата — жонка Юрыя Шаюнова, лёгкаатлета, лейтэнанта ўнутранай службы і члена спартовай каманды ўнутраных войск МУС.

Лізавета Прадуха, 2006 года нараджэння, у фондзе з ліпеня 2024-га. Ейны бацька — намваенкама, начальнік мабілізацыйнага аддзела, падпалкоўнік Міхаіл Прадуха.

Алена Данілюк-Неўмяржыцкая — маёр МУС, служыць у спецназе ўнутраных войскаў (в/ч 3214). Неаднаразовая прызёрка па стральбе і мнагабор’і. Брала ўдзел у зборнай МУС на SWAT Challenge у Дубаі і ў алімпійскай зборнай.

Лічыліся ў штаце і былыя выхаванкі ВПК. Напрыклад, Дар’я Вяргейчык знаходзілася ў ВПК «Адвага» на базе асобнага атрада спецпрызначэння «Рысь». Цяпер яна працаўладкаваная ў фондзе і в/ч 3214 — спецназе МУС.

Як бачым, на сродкі дабрачыннага фонду жывуць жонкі цяперашніх і былых калег Мікалая Карпянкова і дзейныя сілавікі з падначаленых яму частак. Акрамя таго, фонд набірае «маладую змену» з тых, хто ўжо прайшоў школу ВПК — падрыхтаваных і лаяльных з парогу.

Колькі каштуе фонду персанал?

Аналіз справаздачнасці фонду паказаў, што за 2024 год на штат з падаткамі было выдаткавана 308 899 рублёў, што складае 42% усіх выдаткаў фонду.

Большасць супрацоўнікаў аформленыя на 0,5 стаўкі. Да прыкладу, дырэктар фонду за сваю палову стаўкі ў фондзе атрымлівае 3 493 рублі за месяц. Калі б ён меў поўную стаўку, аплата па якой склала б 6 986 рублёў, гэта было б у 2,5 разу больш за сярэднюю намінальную налічаную зарплату па краіне.

У астатніх пазначаныя зарплаты: ад 2 315 да 2 674 рублёў.

Каментары20

  • Аскольд
    28.10.2025
    Что там сипатый клоун жаловался, что денег на матерей одиночек и инвалидов нету? зато у ментов и их родне зарплаты такие, которые работягам и не снились. Как там жаловались водители скорой помощи, что копейки получают? Вон, посмотрите куда сипатая голова ваши деньги перенаправляет. А работягам еще придется вскоре и с пакистанцами за копейки конкурировать. Плешивая гниль настроила «социальный рай» за 30 лет. Правда для себя, чинуш и ментов с гэбней.
  • %
    28.10.2025
    Яны маюць "права" ствараць сабе фонды, бо аддана служаць гэтаму рэжыму. Зараз у нас квітнее "не да законаў", карупцыя і дзяржаўны бандытызм, бо такая ў нас дзяржава на сеньня. Будзе іншая дзяржаўная і прававая сістэма - будзе па іншаму. А сеньня так
  • на этом и стоят, это - их, главные скрепы
    28.10.2025
    Так, на этом стояла, стоит и стоять будет вся система лукашенок - сватовство, кумовство, блат и взяточничество с воровством. Пилят бюджеты в узком, семейном кругу. Так всюду в госах и возле них.
    Тем более, это расцвело всеми красками и заколосилось в структурах красауцау и структурах связанных с красауцами, после 2020 года им можно всё.
    Вон, даже "Альфа" КГБ превратилась в то, для борьбы с чем создавалась в СССР.

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране50

Светабнаўляецца50

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры12

Наступ Украіны на Поўдні: якія яго мэты і вынікі1

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране50

Светабнаўляецца50

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць