Свет33

Еўрасаюз скараціў фінансавую дапамогу Украіне з-за павольных рэформаў

Еўрасаюз скараціў чарговы транш фінансавай дапамогі Украіне на 1,5 мільярда еўра з-за запавольвання рэформаў у краіне. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Еўракамісіі Гіём Мерсье 25 ліпеня падчас брыфінгу.

Фота: freepik.com

Паводле слоў еўрачыноўніка, з 16-ці запланаваных крокаў, якія былі неабходнымі ўмовамі для атрымання поўнай сумы, Украіна выканала толькі 13. У выніку замест чаканых 4,5 мільярда еўра Кіеў атрымае 3,05 мільярда.

Сярод не выкананых рэформаў — дэцэнтралізацыя, рэформа нацыянальнага агенцтва па пошуку і кіраванні маёмасцю, атрыманай злачынным шляхам, а таксама змены ў працэдуры адбору суддзяў у Вышэйшы антыкарупцыйны суд.

Аднак у рамках праграмы Ukraine Facility прадугледжваецца гнуткасць: Украіна можа атрымаць астатнія сродкі пазней, калі завершыць рэформы і падасць адпаведную справаздачу.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней тлумачыў, чаму некаторыя антыкарупцыйныя змены, датычныя антыкарупцыйных органаў, былі адменены. Паводле яго, гэта адбылося пад уплывам пратэстаў украінцаў, а не з-за ціску з боку Еўрасаюза. Ён падкрэсліў, што «паважае меркаванне грамадства».

Каментары3

  • К.К.К.
    25.07.2025
    яны з канца 80 х пад сонцау́скімі
  • Потужно
    26.07.2025
    Гэта прагрэс! Няўжо еўрабюракраты пачалі бачыць, што Украіна не зусім тая краіна, якой яны яе сабе ўяўлялі а самі ўкраінцы далёка не ўсе па замоўчванні не святыя і нявінныя?
  • Ал
    26.07.2025
    Вядома, што калі кожны (!) дзень у цябе бомбы знішчаюць жылыя дамы з людзьмі, ты толькі аб рэформе мясцовага самакіравання думаеш дзённа і ночна.
    І ўвогуле, якая дэцэнтралізацыя ў час вайны можа быць???!!! На час вайны наадварот адбываецца цэнтралізацыя улады!!

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць