Свет22

Іран заклікаў хусітаў быць гатовымі закрыць Баб-эль-Мандэбскі праліў

Паводле звестак агенцтва Reuters, Іран звярнуўся да сваіх саюзнікаў — еменскага руху хусітаў — з просьбай быць гатовымі перакрыць суднаходства праз Баб-эль-Мандэбскі праліў, які злучае Чырвонае мора з Адэнскім залівам, калі ЗША нанясуць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. Пра гэта агенцтва паведаміла са спасылкай на тры інфармаваныя крыніцы, у тым ліку на прадстаўніка іранскага кіраўніцтва.

Еменскі баец-хусіт. Фота: AP Photo/Osamah Abdulrahman

Паводле адной з крыніц, блізкай да хусітаў, іх фарміраванні ўжо размясцілі беспілотнікі і ракеты ў раёне Баб-эль-Мандэбскага праліва і знаходзяцца ў стане гатоўнасці да магчымых атак.

Такая ж крыніца сцвярджае, што канчатковае рашэнне аб перакрыцці праліва будуць прымаць прадстаўнікі Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Ірана, якія, паводле яе слоў, ужо знаходзяцца на тэрыторыі Емена.

14 ліпеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, абвяшчаючы пра аднаўленне марской блакады Ірана, заявіў, што Злучаныя Штаты могуць нанесці ўдары па мастах і электрастанцыях краіны праз тыдзень, калі Тэгеран не вернецца да перамоў.

Каментары2

  • Жвір
    16.07.2026
    Гэта тое самае, як калі б Іран заклікаў хусітаў застрэліцца. Але цяпер нават самыя тупыя зразумеюць, хто насамрэч чыніў мярзоту ў той пратоцы...
  • перакрыць не перакрыюць
    17.07.2026
    у іх флоту няма
    але шораху наробяць.
    хто не ведае - гэта тое самае, што перакрыць суэцкі канал.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць