Грамадства66

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе

«Прыпынак 7 хвілін, просьба не спазняцца!» А калі спазніцца? Аўтобус — гэта ж не самалёт і не цягнік, без вас не з’едзе. Ці паедзе? Чытачка Onliner.by на асабістым досведзе пераканалася, што можа быць і так.

Фота: Onliner.by

Жанчына распавяла, што ёй трэба было з’ездзіць у Санкт-Пецярбург на сямейную ўрачыстасць. Білеты на аўтобус яна купляла анлайн праз дадатак. Увечары выехалі з Мінска, прайшлі мяжу, а затым і здарылася ўся гэтая гісторыя.

— У 3:03 ночы аўтобус робіць санітарны прыпынак на запраўцы ў населеным пункце Апочка, кіроўца кажа літаральна наступнае: «Санітарны прыпынак, адпраўляемся ў 3:10, просьба не спазняцца!» Нагадаем: міжнародны аўтобус, на борце прыблізна 50 чалавек, 7 хвілін на санітарны прыпынак?

Выйшлі на запраўку, сталі ў чаргу, а яна доўгая, усе — людзі з аўтобуса (якіх ты, вядома ж, у твар не ведаеш). Па адчуваннях, ніхто нікуды не спяшаецца. Завяршыўшы свае справы, вяртаюся да месца стаянкі і бачу карціну: стаяць 3 аўтобусы… і ніводны з іх не мой! — успамінае чытачка.

— Адчуванне, што ты знаходзішся ў галоўнай ролі ў камедыі абсурду.

Я прывыкла да таго, што перад ад’ездам у абавязкі кіроўцы ўваходзіць як мінімум абысці салон і пераканацца, што ўсе пасажыры на месцах. Але, відаць, такія абавязкі ёсць не ва ўсіх напрамках. І так, што мы маем: я стаю сярод ночы незразумела дзе, мой багаж з’ехаў без мяне, пры мне толькі пашпарт, банкаўскія карты, якія не працуюць у РФ, некалькі тысяч расійскіх рублёў і поўнае неразуменне, а што, уласна, рабіць далей?

Сітуацыю выратавалі беларусы, якія накіроўваліся арганізаванай экскурсіяй з Мінска ў Санкт-Пецярбург на аўтобусе. Аўтарка ўдакладняе, што багаж сустракалі сваякі на аўтавакзале Санкт-Пецярбурга, аформіўшы для гэтага спецыяльны дазвол у кіраўніцтва вакзала.

— Самое смешнае (абсурднае): кіроўца нават не зразумеў, што кагосьці забыў, а мае былыя суседкі па аўтобусе, відаць, проста атрымлівалі асалоду ад вызваленага побач месца. Нікога не збянтэжыла адсутнасць чалавека, які пакінуў свае рэчы на месцы і знік сярод ночы, — адзначае чытачка.

Па вяртанні ў Мінск яна звярнулася ў кампанію, у якой купляла білет, заявіла прэтэнзію і запатрабавала вярнуць грошы. Каб дамагчыся кампенсацыі, давялося чакаць больш за дзесяць дзён і некалькі разоў кантактаваць са службай падтрымкі.

— Грошы за білет мне вярнулі, прабачэнні прынеслі, я іх прыняла. Караць нікога не хачу, раз усё завяршылася шчасліва, будзем лічыць, што ў нас абаіх была дрэнная ноч, — ставіць яна кропку ў гісторыі.

Каментары6

  • Руслан
    26.07.2025
    Автобус ехал в русский мир.
  • Галя
    26.07.2025
    У жаночыя прыбіральні заўсёды чарга, ва ўсіх краінах. І нікогга не бянтэжыць. Аднойчы я ехала на аўтобусе, не паспявала з-за чаргі і пайшла ў мужчынскі. Спачатку пакрычала ў дзверы - за мной і іншыя жанчыны пайшлі.
  • сур'ёзна
    26.07.2025
    маглі б даўно ўжо ўвесці сістэму ўліка: хто выйшаў хто зайшоў. рознае бывае ў дароге.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава14

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава14

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць