Грамадства44

У Мінску збіраюцца знесці цяплічны камбінат і двухпавярховыя дамы на Парніковай. Што плануецца ўзамен?

У Мінску ў раёне вуліц Макаёнка і Парніковай плануецца маштабная рэканструкцыя. Гаворка ідзе пра тэрыторыю плошчай 161 гектар у Першамайскім раёне, дзе зараз шмат прамысловых будынкаў і састарэлага жылля. Улады хочуць пераўтварыць гэты раён у сучасны жыллёвы і грамадскі квартал, піша Realt.by.

Тэрыторыя, пра якую ідзе гаворка, мяжуе з праспектам Незалежнасці, вуліцай Філімонава, Сляпянскай воднай сістэмай, вуліцай Макаёнка, дзіцячай чыгункай і паркам Чалюскінцаў.

Паводле праекта першымі пад знос пойдуць вытворчыя аб’екты, у тым ліку Мінскі цяплічны камбінат. На яго месцы плануецца пабудаваць шматпавярховыя дамы, школу і дзіцячы сад.

Таксама будзе забудаваная тэрыторыя, дзе раней размяшчаліся прадпрыемствы «Беларусьфільма» і Міністэрства культуры — там з’явяцца 16-павярховыя дамы і школа на 700 вучняў. Для зручнасці жыхароў будуць пабудаваныя паркінгі з убудаванымі памяшканнямі.

Аднак праект закране і некаторыя жылыя дамы — два двухпавярховыя дамы 1950-х гадоў на вуліцы Парніковай плануюць знесці. Жыхарам гэтых дамоў давядзецца пераязджаць.

Адзін з дамоў на Парніковай

У той жа час гістарычныя будынкі — кінастудыя «Беларусьфільм», абсерваторыя і вакзал станцыі «Заслонава» — застануцца некранутымі.

Увесь праект плануецца рэалізаваць у два этапы да 2030 года. На першым этапе збіраюцца пабудаваць 240 тысяч квадратных метраў жылля, знесці 800 квадратных метраў старога, абнавіць вуліцы Макаёнка і Парніковую, а таксама пракласці новую вуліцу.

Грамадскае абмеркаванне праекта пройдзе з 8 па 22 жніўня. Прапановы і заўвагі можна падаваць у адміністрацыю Першамайскага раёна, у тым ліку па электроннай пошце. Падсумаванне будзе зроблена пасля разгляду ўсіх заўваг на паседжанні архітэктурна-градбудаўнічай рады.

Каментары4

  • А што падзелаць!
    02.08.2025
    Насельніцтва Беларусі імкліва расце, і тэрмітнікаў не хапае.
  • Буда
    02.08.2025
    "Пеленг" таксама знясуць? Ён ужо залез новымі карпусамі на тэрыторыю цяплічнага камбінату.
  • Улад
    02.08.2025
    З усяго гэтага плана можна зразумець і ухваліць толькі забудову на месцы былых аўтагаспадарак Мінкульта і Беларусьфільма па вуліцы Макаёнка. І яшчэ: замест двух старых двухпавярховых дамоў можна паставіць адзін 9-ціпавярховы (вышэй - будзе парушэннем архітэктурных правіл для гэтай вуліцы), на 2 пад'езда максімум. Усё астатняе - глупства. Спадзяюся, што гэта зразумеюць тыя, хто будзе разглядаць план і прымаць рашэнне.

Цяпер чытаюць

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы1

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Усе навіны →
Усе навіны

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні1

Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю22

«Жывы». Мелстрой з’явіўся ў інстаграме пасля паведамленняў пра магчымае затрыманне і смерць2

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы1

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць