У пасёлку Калодзішчы пад Мінскам цалкам адноўлена падача электраэнергіі. Пра гэта паведаміла прэс-служба «Мінскэнерга». Па стане на 19:34 усе аварыйна-аднаўленчыя работы, звязаныя з наступствамі моцнай навальніцы, былі завершаныя.

Увечары 29 ліпеня над Мінскам і яго ваколіцамі прайшла магутная навальнічная бура. У сталіцы былі падтопленыя каля 40 участкаў дарог, а ў Калодзішчах вецер ламаў дрэвы і зрываў дахі.
У выніку раніцай 30 ліпеня больш за 600 прыватных дамоў у пасёлку заставаліся без святла.
«Упершыню давялося такое бачыць, а раніцай было страшна выходзіць на двор». Як ураган у Калодзішчах перамяшаў цяпліцы і дахі
Больш за 600 дамоў у Калодзішчах засталіся без святла
Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах
У Мінскім раёне склікалі камісію па ліквідацыі наступстваў начной непагадзі ў Калодзішчах
Каментары