Грамадства1313

За пяць гадоў Германія выдала беларусам 267 гуманітарных віз. Больш не будуць

Пакістанцы за гэты час атрымалі 30 тысяч гуманітарных віз.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: minsk.diplo.de

Нядаўна з’явілася інфармацыя, што Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз для асоб, якія пераследуюцца па палітычных прычынах. 

Праваабарончая арганізацыя Libereco, якая займаецца гэтай тэмай, атрымала афіцыйны адказ з Міністэрства ўнутраных спраў Германіі, што прыпыненне тычыцца і раней зацверджаных выпадкаў — то-бок тых людзей, якія атрымалі станоўчае рашэнне адносна выдачы нямецкай гуманітарнай візы, але яшчэ не паспелі ўехаць у краіну, піша ў фэйсбуку дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў.

Грамадзян Беларусі гэтая сітуацыя закране не вельмі моцна, бо, па афіцыйных даных МЗС Германіі, колькасць выдаваных ім гуманітарных візаў заўсёды была вельмі маленькай. Усяго за апошнія пяць надзвычай складаных для беларусаў гадоў ім было выдадзена толькі 267 віз:

  • 2020 год — 0 візаў;
  • 2021 год — 74 візы;
  • 2022 год — 125 віз;
  • 2023 год — 39 віз;
  • 2024 год — 29 віз.

Гуманітарныя візы для беларусаў, такім чынам, ніколі не былі ў Германіі масавай праграмай і не мелі мэтай шырокую міграцыю. Як сведчыць статыстыка, з гэтай магчымасці найбольш карысталіся грамадзяне краін Азіі і Афрыкі, безумоўным лідарам сярод якіх у апошнія гады быў Пакістан.

Каментары13

  • user
    31.07.2025
    М - Мультикультурализм
  • імечка
    31.07.2025
    Ну так немцы пасьля 45-га самі вырашылі, што яны не павінны існаваць як нацыя, бо цяжар грахоў занадта вялікі.
    Чалавек, калі здзейсняе суйцыд, глытае не бульбу, а атруту, таму ўсё лагічна, няма чаму здзіўляцца.
  • Лінгвіст
    31.07.2025
    Польшча – убер аллес💚

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць