Свет

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

Міністр транспарту Алтайскага краю Андрэй Падалян падчас сустрэчы з беларускай дэлегацыяй паведаміў пра сур’ёзныя праблемы з новымі беларускімі трамваямі ў Барнауле. Паводле яго слоў, восем з дзесяці трамваяў, што паступілі ў горад у 2024 годзе, цяпер знаходзяцца на гарантыйным рамонце з-за частых паломак. Прычына — праблемы пры зборцы транспарту, піша мясцовае выданне «Банкфакс».

Фота: bankfax.ru

У алтайскіх гарадах Барнауле і Рубцоўску цяпер працуюць 12 беларускіх трамваяў і 23 тралейбусы, вырабленыя холдынгам «Белкамунмаш». Але з новымі трамваямі ўзніклі тэхнічныя складанасці: яны часта выходзяць са строю і прастойваюць у дэпо. Каб пазбегнуць падобных праблем у будучыні, пры наступных закупках у дамовы ўключылі новыя гарантыйныя ўмовы: пастаянна абнаўляны склад запасных частак і канкрэтныя тэрміны рамонту.

Андрэй Падалян адзначыў, што такая сітуацыя стварае сур’ёзныя праблемы для перавозчыкаў і можа негатыўна паўплываць на рэпутацыю ўсіх удзельнікаў. Тым не менш, Алтайскі край гатовы працягваць супрацоўніцтва — але на ўмовах, што беларусы забяспечаць бесперабойную працу тэхнікі.

29 ліпеня быў падпісаны новы кантракт на пастаўку 12 беларускіх трамваяў да 15 ліпеня 2026 года на суму 742 мільёны расійскіх рублёў (каля 8 мільёнаў даляраў). За апошнія пяць гадоў у беларускіх пастаўшчыкоў было набыта больш за 165 адзінак спецыяльнай тэхнікі. У яе ліку — бульдозеры, экскаватары, трактары, машыны для ачысткі вуліц і іншае абсталяванне.

Таксама згадваецца, што ранейшыя трамваі, набытыя ў 2022 годзе, выйшлі на лінію толькі ў пачатку 2024 года. Паводле ананімнага меркавання аднаго з супрацоўнікаў мясцовага «Гарэлектратранса», гэтыя трамваі дрэнна прыстасаваныя да асаблівасцей барнаульскай інфраструктуры — у тым ліку з-за нізкапольнасці, што перашкаджае іх працы ў зімовы перыяд, а таксама з-за несумяшчальнасці з шырынёй пуцей і вялікім патокам пасажыраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы9

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус загінуў на будоўлі ў Баку

Зборная Партугаліі бязлітасна разграміла Узбекістан. Раналду адгрузіў два галы5

У Польшчы пракуратура наймала гіпнатызёра, каб пры яго дапамозе дапытваць падазраваных. А так можна?3

У Брэст прыблукаў малады лось ВІДЭА2

Муза Караткевіча пакінула ў спадчыну Пуціну калекцыю на $2 мільярды. Аказалася, там падробкі і копіі11

У Еўропе праз экстрэмальную спякоту загінулі ўжо дзясяткі людзей5

Беларускі акцёр-школьнік, які зачытваў «Гой ты, Русь моя, родная», расказаў, як паспеў з'ездзіць у «Артэк»15

Сямейная дынастыя з Самахвалавічаў пад Мінскам вырошчвае 30 тысяч раслін

У Мар'інай Горцы з пятага паверха выпаў паўтарагадовы хлопчык3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы9

Пасля ўльтыматуму Зяленскага рэтранслятары адключылі? Апошнія дні расійскія беспілотнікі не накіроўваюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць