Грамадства55

Унук Лукашэнкі зарэгістраваў кампанію ў аршанскім афшоры

Аляксандр Лукашэнка-малодшы стаў сузаснавальнікам прыватнай кампаніі. Гэта першы зафіксаваны выпадак, калі хтосьці непасрэдна з сям’і кіраўніка Беларусі наўпрост валодае прыватным бізнэсам, піша «Бюро».

Сям'я Віктара Лукашэнкі. Фота: БелТА

Кампанія «Сезон упакоўкі» з’явілася 2 чэрвеня 2025 года. Дваццацігадоваму Аляксандру Лукашэнку — малодшаму належыць 20%. Астатнімі 80% валодае фірма «Марскія сезоны», якую стварыла бізнэс-лэдзі Людміла Няронская — блізкая сяброўка Віктара і Ліліі Лукашэнкаў.

Нядаўна расказвалася, як Няронская дзякуючы сяброўству з сям’ёй старэйшага сына Лукашэнкі зарабляе на рыбным бізнэсе ў Беларусі і Расіі. Нагадаем, што ў «Марскіх сезонах» працаўладкаваны і муж старэйшай унучкі Лукашэнкі Вікторыі Лукашэнкі — Дзмітрый Дзятлаў.

«Сезон упакоўкі» ўнука Лукашэнкі будзе займацца вытворчасцю гафраванай паперы і кардону, папяровай і кардоннай тары. Пры рэгістрацыі кампанія пазначыла ў якасці юрыдычнага адраса адмысловую эканамічную зону «Брэміна-Орша», якая ў народзе вядомая як «аршанскі афшор» за кошт шырокіх ільгот і прэферэнцый, якімі яе надзяліў Лукашэнка асабіста сваім указам.

 

Праз тыдзень пасля стварэння кампанія «Сезон упакоўкі» змяніла адрас рэгістрацыі і цяпер базуецца ў адміністрацыйным комплексе будынкаў у пасёлку Балбасава на тэрыторыі «Брэміна-Оршы», дзе значацца фірмы «кашалькоў» Лукашэнкі: «Брэміна груп», «Ардзіта», «Рузэкспедыцыя» і «Сцісхо».

 Ці ўвайшла кампанія «Сезон упакоўкі» ў склад адмысловай эканамічнай зоны, каб карыстацца шматлікімі льготамі і прэферэнцыямі ад дзяржавы, пакуль дакладна не вядома. Рэч у тым, што ў чэрвені, неўзабаве пасля рэгістрацыі фірмы, якой сумесна валодае ўнук Лукашэнкі, аператар АЭЗ — «Брэміна груп» — нечакана схаваў раней публічны спіс рэзідэнтаў.

«Тое, што ўсё вакол Лукашэнкі завязанае на сям’ю, нядзіўна, калі ўлічыць, што кіраўнік рэжыму Беларусі не маладзее. Дзіўна, вядома, паставіць у бізнэс унука з такім імем, таму што хочаш не хочаш — гэта відавочная сувязь у плане палітычна афіляваных людзей, таму што ў краінах, якія кіруюцца прынцыпамі свабоднага рынку, празрыстасці, прававой дзяржавы, такая блізкасць да палітычнай вертыкалі адразу выклікала б дадатковыя пытанні. І гэта навязвае думку, што ніхто ў атачэнні сям’і Лукашэнкі сур’ёзна і не разглядае нейкія іншыя альтэрнатывы [супрацоўніцтва], апрача Расіі, Кітая і падобных краін», — пракаментаваў «Бюро» дацэнт Інстытута міжнародных адносінаў і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта Віціс Юрконіс.

Каментары5

  • Сьведка
    05.08.2025
    даведка, гэта фактычна легалізованая параза офісных дзеячаў якія ня могуць, ці ня хочуць (выбірай па зьместу) займацца прамымі абавязкамі - ізаляцыяй калабарантаў. Ідзе проста паказуха, а беларусаў "дояць" усе каму ня лень
  • Ёсік
    05.08.2025
    Супакойцеся, дырэктар саўгаса даўно с.ра на беларусаў, бо разглядае краіну (кавалак зямлі), як свое соткі лецішча, а насельніцтва - парабкі без правоў. Засталося сярэдняму сыночку дацягнуцца да смартфонаў, і ўсё, жыцьцё скончылася.
  • ох уж
    05.08.2025
    эти цыганята, прямо бизнес талант у каждого байстрюка в этом алчном таборе

Цяпер чытаюць

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Усе навіны →
Усе навіны

70‑гадовы пенсіянер выдаў свой першы раман сам. «Тэа з Голдэна» стаў бестсэлерам

Трамп 1 гадзіну і 25 хвілін гаварыў з Пуціным1

Ці шкодна сядзець, закінуўшы нагу на нагу?2

Францыя мінімальна перамагла Парагвай і выйшла ў чвэрцьфінал6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак54

Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым16

На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом4

Марока разграміла Канаду і стала першым чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету2

Канапацкая і сілавікі раяць студэнтам і выпускнікам ЕГУ, а таксама іх бацькам на ўсялякі выпадак напісаць у «камісію па вяртанні»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць