Свет44

Сустрэча Трампа і Пуціна будзе, але не факт, што на наступным тыдні

Афіцыйны прадстаўнік Белага дома пацвердзіў, што Трамп гатовы сустрэцца як з Пуціным, так і з Зяленскім. Прэс-сакратарка Трампа Кэралайн Лівіт паведаміла, што ініцыятыва сустрэчы паходзіла з боку Расіі.

Фота: AP Photo, Files

«Расіяне выказалі жаданне сустрэцца з прэзідэнтам Трампам, і прэзідэнт адкрыты для сустрэч як з прэзідэнтам Пуціным, так і з прэзідэнтам Зяленскім. Прэзідэнт Трамп хоча, каб гэтая жорсткая вайна скончылася», — заявіла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Лівіт.

Паводле інфармацыі тэлеканала Fox News, Трамп спачатку хоча правесці асабістую сустрэчу з Пуціным, а потым ужо далучыцца да размовы з удзелам Зяленскага.

«Я толькі што быў у Заходнім крыле, і мне сказалі, што Пуцін сапраўды мае намер сустрэцца з Трампам, прэзідэнт ЗША адкрыты да такой сустрэчы. Раней сёння ў Маскве Уладзімір Пуцін паведаміў Стыву Уіткафу, што ён хоча ў нейкі момант сустрэцца з Трампам. Затым Уіткаф перадаў гэтае паведамленне прэзідэнту Трампу, які адкрыты для гэтага, аб магчымасці сустрэчы ўжо на наступным тыдні, калі вынікам гэтай сустрэчы стане спыненне вайны ва Украіне», — паведаміў карэспандэнт Fox News Пітэр Дусі.

Раней пасля перамоў з Дональдам Трампам, які перадаў яму змест сустрэчы спецыяльнага прадстаўніка Стыва Уіткафа з Пуціным, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў: «Падобна, што Расія цяпер больш настроеная на спыненне агню. Ціск на іх працуе».

Аднак жа, паводле меркавання адной з крыніц тэлеканала CNN, арганізаваць сустрэчу ўжо на наступным тыдні, як гэта заяўляецца, будзе няпроста:

«Рэалізаваць гэтую сустрэчу ў такія тэрміны будзе, верагодна, складана, з прычыны неабходнасці правядзення перамоў, а таксама лагістычных перашкод».

Каментары4

  • Геніяльна...
    07.08.2025
    І зноў перамовы (на якіх будзе 100% абмяркоўвацца беларускае пытаньне) без удзелу беларусаў. Ну проста - Справа ва Ўкраіне!!!, за такі "падарунак". Затое ўжо маем рэквізіцыі і блакаванне на ўсіх узроўнях якраз тых, хто падтрымліваў Украіну. Дзякуй Зяленскі, а яшчэ больш дэмаграфічнай лідары, якая беларусаў паставіла ніжэй плінтуса
  • Indrid Cold
    07.08.2025
    Усё проста - Трампу ізноўку насікалі ў вушы, а пазней абстраляюць Украіну
  • да
    07.08.2025
    Indrid Cold, при личной встрече, насикают в глаза....

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт4

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт4

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць