Свет2727

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

У іншых абласцях ён нібыта гатовы спыніцца на лініі фронту.

Стывен Уіткаф і Уладзімір Пуцін. Kremlin Press Office / Handout/Anadolu via Getty Images

Уладзімір Пуцін на гэтым тыдні паведаміў адміністрацыі Дональда Трампа пра гатоўнасць спыніць вайну ў выпадку перадачы пад кантроль Расіі ўсёй Данецкай вобласці. Прапанову перадаў праз Стывена Уіткафа, і яна прывяла да «дыпламатычнай ліхаманкі» ў Вашынгтоне, піша «Агенцтва» са спасылкай на The Wall Street Journal.

Матэрыял выдання ўдакладняе ранейшую ўцечку, якая з’явілася ў Bloomberg. Сустрэча, на якой будзе абмяркоўвацца прапанова Пуціна, адбудзецца 15 жніўня на Алясцы, паведаміў увечары ў пятніцу Трамп.

Аб прапанове Пуціна стала вядома ад еўрапейскіх і ўкраінскіх афіцыйных асоб. Чыноўнікі з ЕС і Украіны апынуліся ўцягнутымі ў тэлефонныя перамовы з адміністрацыяй Трампа пасля таго, як яна атрымала прапанову з Крамля.

Публічна кіраўнік Белага дома сказаў у сераду, што прапанова расійскага лідара не з’яўляецца «прарывам», але дастаткова прывабная, каб паспрабаваць арганізаваць яго сустрэчу з Пуціным ужо на наступным тыдні.

Прапанову Крамля можна лічыць адыходам ад ранейшых патрабаванняў Расіі пра поўны кантроль над чатырма анексаванымі рэгіёнамі.

Паводле крыніц газеты, праінфармаваных пра тэлефонную размову, Пуцін заявіў Уіткафу, што пагодзіцца на поўнае спыненне агню, калі Украіна выведзе войскі з Данецкай вобласці.

У гэтым выпадку Расія будзе кантраляваць Данецкую і Луганскую вобласці, а таксама Крым, удакладняе выданне.

У серыі тэлефонных размоў на гэтым тыдні еўрапейскія прадстаўнікі спрабавалі ўдакладніць ключавы аспект прапановы — што адбудзецца ў Запарожскай і Херсонскай абласцях, дзе расійскія войскі таксама кантралююць толькі частку тэрыторыі.

Чыноўнікі, праінфармаваныя адміністрацыяй Трампа пра тэлефонныя размовы, выказалі супярэчлівыя меркаванні наконт таго, ці мае намер Пуцін замарозіць цяперашнюю лінію фронту.

Згодна з заявай Пуціна ў чэрвені мінулага года, Масква мае намер дамагацца пераходу гэтых рэгіёнаў цалкам пад кантроль Расіі.

Падчас тэлефоннай размовы ў пятніцу Уіткаф паведаміў афіцыйным прадстаўнікам ЕС, што расійская прапанова ўключае два этапы, паведамілі дзве еўрапейскія крыніцы газеты.

На першым этапе Украіна выведзе войскі з Данецкай вобласці, а лінія фронту будзе замарожаная.

Затым адбудзецца другі этап, у ходзе якога Пуцін і Трамп узгодняць канчатковы мірны план, які пасля будуць абмяркоўваць з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, паведамілі суразмоўцы WSJ.

За некалькі гадзін да гэтага Bloomberg паведаміў са спасылкай на інфармаваныя крыніцы, што ЗША і Расія працуюць над пагадненнем напярэдадні запланаванай на наступны тыдзень сустрэчы Трампа і Пуціна.

Як пісала агенцтва, Пуцін патрабуе, каб Масква атрымала пад свой кантроль увесь Данбас, а таксама Крым, а Расія ў сваю чаргу замарозіць лінію фронту ў Запарожскай і Херсонскай абласцях.

Паводле крыніц Bloomberg, пагадненне па сутнасці накіравана на замарозку вайны і стварэнне ўмоў для спынення агню, а таксама перамоваў па канчатковым мірным урэгуляванні.

У пятніцу Трамп прызнаў, што магчымая здзелка па Украіне будзе прадугледжваць абмен тэрыторыямі.

Пазней ён напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што сустрэча з Пуціным адбудзецца 15 жніўня на Алясцы.

Памочнік Пуціна Юрый Ушакоў пацвердзіў, што сустрэча адбудзецца на Алясцы.

Еўрапейскія і ўкраінскія афіцыйныя асобы, з якімі на гэтым тыдні размаўлялі прэзідэнт Трамп і Уіткаф, паведамілі газеце, што занепакоеныя тым, што Пуцін проста выкарыстоўвае сваю прапанову як хітрасць, каб пазбегнуць пакарання ў выглядзе новых санкцый і пошлін з боку ЗША і адначасова працягваць вайну.

У пятніцу сканчаўся тэрмін ультыматуму Трампа, на працягу якога Крэмль павінен быў пагадзіцца на перамір’е ва Украіне або сутыкнуцца з сур’ёзнымі дзеяннямі з боку Трампа.

Уцечкі WSJ і Bloomberg сведчаць аб тым, што Крэмль у апошні момант зрабіў Вашынгтону прапанову, якая яго зацікавіла.

Каментары27

  • ПТН ПНХ
    09.08.2025
    А Месяц з неба ён не хоча?
  • Прокоп
    09.08.2025
    На вялікі жаль, Украіна мусіць пагадзіцца. Але адначасова далучыцца ў НАТА і ЭЗ.
  • Ботам
    09.08.2025
    Учора тут на падобнай навіне вылезлі расійскія боты на чале з філіпам з пуцінскай метадычкай "трэба згаджацца". Чакайце лепш другога сыходу з неба Хрыста, гэта і то больш верагодна.

Цяпер чытаюць

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець4

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?14

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць