Грамадства99

У Гродне напісалі партрэт Караніка. Яго павесілі ў адной галерэі са Сталыпіным

Партрэт кіраўніка Акадэміі навук з'явіўся ў галерэі кіраўнікоў Гродзенскай вобласці.

Партрэт Уладзіміра Караніка. Фота: «Пул 4 Рэгіён»

У Гродне прадставілі партрэт былога кіраўніка аблвыканкама Уладзіміра Караніка. Яго павесілі ў галерэі партрэтаў кіраўнікоў Гродзенскай вобласці.

@belarusnovosti В Гродно написали портрет чиновника Караника #гродно #гроднобеларусь #новостибеларуси #беларусь #белорусы ♬ FUNNY - DJ VALENTE

На карціне Каранік сядзіць у крэсле, а перад ім на століку стаіць кубак з гербам вобласці. Былы міністр аховы здароўя кіраваў Гродзеншчынай амаль пяць гадоў — з жніўня 2020-га па сакавік 2025-га. Цяпер Каранік займае пасаду старшыні прэзідыума НАН Беларусі.

Гродзенскія чыноўнікі хваліліся, што іх галерэя губернатараў адзіная такая ў краіне. Там сапраўды вісяць партрэты кіраўнікоў Гродзеншчыны ўжо ў перыяд незалежнасці, у тым ліку Сямёна Домаша, але і іншых часоў.

Фота: «Пул 4 Рэгіён»

Напрыклад, ёсць у галерэі партрэт Пятра Сталыпіна, які быў Гродзенскім губернатарам у 1902-1903 гадах.

Фота: «Пул 4 Рэгіён»

Каментары9

  • То іншае
    12.08.2025
    Ну калі ёсць партрэт Сталыпіна, які ўвайшоў у гісторыю тэрмінам "Сталыпінскі гальштук", то няма ніякай перашкоды дадаць партрэт гарадзенскака кіраўніка часоў нацысцкай акупацыі. І дакладна маюць права на экспанаванне партрэты кіраўнікоў Горадні часоў кайзераўскай акупацыі і часоў Другой Рэчы Пасплітай, якія ў нейкім людажэстрвы дакладна не заўважаныя
  • Яго павесілі са Сталыпіным
    12.08.2025
    Можа гэтак і трэба
  • jedi
    12.08.2025
    Ні кропелькі не падобны. Каранік больш падобны да сьвіньні, а гэты нагадвае чалавека. Ну і губернатараў у Беларусі няма, пра якую галерэю губернатараў вы гаварыце?

Цяпер чытаюць

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне1

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна зноў ударыла па расійскіх аэрадромах у Крыме2

Мінкульт пазбавіў статусу помніка архітэктуры згарэлую царкву ў Сцяпанках. Каб не аднаўляць?3

Выручка трох найбуйнейшых беларускіх ІТ-бізнэсаў у Літве ўпала ў 2025

Хто такі Анатоль Міхнавец, які стаў віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады15

Аўтазаводца з Міханавічаў кінулі за краты за палітычныя выказванні1

У Новай Баравой будуюць новы дом з кватэрамі ад 35 квадратаў. Cамая танная — $86 тысяч2

У цэнтры Мінска адкрыўся новы салон Geely і Belgee3

Дэпутата Еўрапарламента, які расследаваў злоўжыванні Pegasus, самога ўзламалі гэтай шпіёнскай праграмай

Трамп пажадаў Лукашэнку «мірнага года»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне1

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць