Устрывожаная грамадзянка 30 ліпеня пабачыла, што кіроўца маршруткі, які збіраўся ехаць у рэйс, п'е піва, і патэлефанавала ў міліцыю.

Пасля атрымання сігналу ДАІ неўзабавае затрымала аўтобус на вуліцы Цэнтральнай у Стоўбцах. Пры праверцы ў кіроўцы знайшлі 1,3 праміле алкаголю ў крыві.
У выніку аўтамабіль быў адпраўлены на стаянку пад аховай, а кіроўца атрымаў штраф у 200 базавых велічынь плюс пазбаўленне права кіраваць усімі транспартнымі сродкамі на 5 гадоў.
Каментары