Свет

Амаль 100 гор у Непале стануць бясплатнымі для ўзыходжання

Непал у найбліжэйшыя два гады не будзе браць з альпіністаў плату за ўзыходжанне на вяршыні 97 гімалайскіх гор, каб стымуляваць турызм у аддаленых і менш заможных раёнах краіны і прыцягнуць туды альпіністаў, піша Бі-бі-сі.

Фота: Kraingkrai Thitimakorn / Getty Images

Адначасова плата за дазвол на ўзыходжанне на Эверэст, найвышэйшую вяршыню свету, у пік сезона з верасня вырасце да 15 тысяч даляраў — гэта першае павышэнне амаль за 10 гадоў.

Абвяшчаючы пра сваё рашэнне, міністэрства турызму Непала выказала надзею, што гэтая ініцыятыва прыцягне ўвагу да «невядомых турыстычных прадуктаў і напрамкаў».

Альпінізм — гэта важная крыніца даходу для Непала, на тэрыторыі якога знаходзяцца восем з дзесяці самых высокіх гор свету. У мінулым годзе зборы за ўзыходжанне прынеслі 5,9 млн даляраў ЗША, больш за тры чвэрці гэтай сумы прыйшлося на Эверэст.

Вяршыні, на якія можна будзе падняцца бясплатна, размешчаныя ў заходніх непальскіх правінцыях Карналі-Прадэш і Судурпашчым-Прадэш. Іх вышыня — ад 5970 метраў да 7132 метраў. Абедзве гэтыя правінцыі адносяцца да ліку самых бедных і найменш развітых рэгіёнаў краіны.

«Нягледзячы на захапляльную прыгажосць гэтых гор, колькасць турыстаў і альпіністаў тут вельмі малая з-за складанага доступу. Мы спадзяёмся, што адмена платы за ўзыходжанне дапаможа змяніць сітуацыю», — сказаў Хімал Гаутам, дырэктар Дэпартамента турызму Непала.

«Новыя турысты дапамогуць стварыць працоўныя месцы, прынесці даход і ўмацаваць мясцовую эканоміку», — цытуе яго сказаў ён.

Аднак пакуль незразумела, ці плануюць улады паляпшаць інфраструктуру і транспартнае злучэнне з гэтымі аддаленымі раёнамі. Не ясна таксама, наколькі паспяхова мясцовыя ўлады справяцца з наплывам альпіністаў, калі ініцыятыва бясплатнага ўзыходжання будзе рэалізаваная.

Альпіністы традыцыйна не выяўлялі асаблівай цікавасці да гэтых 97 цяжкадаступных вяршынь — за апошнія два гады яны пабывалі толькі на 68 з іх. Для параўнання: у 2024 годзе ўлады выдалі 421 дазвол на ўзыходжанне на Эверэст.

Эверэст, найвышэйшая вяршыня свету вышынёй больш за 8849 метраў, у апошнія гады церпіць ад празмернай цікавасці з боку альпіністаў і экалагічных праблем.

У красавіку 2024 года Вярхоўны суд Непала пастанавіў, што ўрад павінен абмежаваць колькасць дазволаў на ўзыходжанне на Эверэст і некалькі іншых вяршыняў, заявіўшы, што «неабходна ўлічваць прапускную здольнасць гор».

У студзені гэтага года ўлады абвясцілі аб павышэнні платы за дазвол на 36%.

Для тых, хто паспрабуе пакарыць вяршыню па-за пікавым сезонам з красавіка па май, цяпер кошт узыходжання на Эверэст з верасня па лістапад складзе 7500 даляраў, а з снежня па люты — 3750 даляраў.

Парламент Непала таксама абмяркоўвае новы закон, які будзе патрабаваць ад кожнага, хто жадае ўзысці на Эверэст, спачатку падняцца на іншую непальскую гару вышынёй больш за 7 тысяч метраў.

Гэта ініцыятыва зробіць вяршыні Карналі-Прадэш і Судурпашчым-Прадэш «ідэальнымі трэніровачнымі пляцоўкамі», піша Kathmandu Post.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць