Грамадства11

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер

Стартап з беларускімі каранямі Filmustage запусціў свой ролік на Таймс-сквер, заўважыў Devby. Там ён падкрэслівае свае беларускія карані і ролю выхадцаў з Беларусі ў гісторыі Галівуда. 

У пасце адзначаецца, што роля Беларусі ў сусветным кінематографе недаацэньваецца. І гаворка не толькі пра акцёраў з «Оскарам» накшталт Кірка Дугласа, Харысана Форда, Гвінэт Пэлтроў і Лізы Кудроў, чые продкі родам з нашай краіны, але і пра Filmustage, які аўтаматызуе апрацоўку сцэнарыяў да фільмаў для Галівуда пры дапамозе нейрасетак.

Відэа пачынаецца цытатай з «Джона Уіка» пра беларускае паходжанне персанажа і заканчваецца фразай «Belarus born. Hollywood bound».

У стартапе адзначаюць, што для Filmustage гэта не проста рэклама, а гучная прэм’ера беларускіх фаўндэраў на самай вядомай плошчы ў свеце. 

«Гэта была не проста рэклама — гэта была гучная прэм’ера на самай бачнай сцэне свету. Filmustage, платформа дапрадукцыйнай падрыхтоўкі з ШІ, заснаваная беларускай камандай, трапіла на Таймс-сквер — не як частка фільма, а як смелы новы гулец у індустрыі, якая яе вызначае», — адзначылі ў кампаніі.

«Гадамі Беларусь гуляла другарадныя ролі ў Галівудзе — цёмны акцэнт, туманнае месца на карце шпіёнскіх трылераў, назва, якая вымаўлялася або размяшчалася няправільна. Цяпер гэта змяняецца.

З выхадам Filmustage на Таймс-сквер новая гісторыя выходзіць на сцэну — гісторыя, дзе Беларусь не проста згадваецца, але актыўна фарміруе будучыню кінаіндустрыі. Не як выдуманы фон, а як рэальны сусветны інаватар, які стварае інструменты, што выкарыстоўваюцца прафесіяналамі па ўсім свеце», — гавораць пра сябе ў кампаніі.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    12.08.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам20

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Кіты, карабель-прывід і чырвонае святло: беларус перасёк Атлантыку пад ветразем3

Колькасць машын на польскай мяжы пераваліла за 3500 — гэта рэкорд6

Сустрэча Трампа і Пуціна пачнецца а 22-й гадзіне

Толькі 1% тых, хто выжыў пасля Хірасімы і Нагасакі, пасля памерлі ад ракавых хвароб, выкліканых радыяцыяй9

«Нёман» урваў перамогу ў «Клаксвіка» па пенальці і прабіўся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый13

Прарыў расіян каля Дабраполля: ці сапраўды УСУ ўдалося нейтралізаваць пагрозу2

Трамп спадзяецца на добрую сустрэчу з Пуціным, але не лічыць яе самай важнай5

Кітаец спрабаваў пераслаць з ЗША ў шкарпэтках больш за 850 чарапах

Казахстан упершыню абышоў Расію па ВУП на душу насельніцтва7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам20

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць