Меркаванні3333

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог

«Я ўвесь час заклікаю разумець, што розныя бываюць сцэнарыі. І не заўсёды ўдаецца стаяць толькі на маральных каштоўнасцях», — даводзіць Мілінкевіч у размове на «Еўрарадыё».

Аляксандр Мілінкевіч Alaksandar Milinkievič Александр Милинкевич
Аляксандр Мілінкевіч. Скрын відэа: EuroradioLive / YouTube

Разважаючы пра нацыянальны дыялог, ідэю якога агучыў дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі, Аляксандр Мілінкевіч звяртае ўвагу, што сам Офіс у гэтым бачыць два працэсы. Першы — гэта дыялог з сённяшняй уладай. І тут гаворка пра тое, ці ўвогуле ён магчымы і як яго рэалізаваць у існуючых умовах.

Другі — «пасля адыходу дыктатара». Ён, на погляд Мілінкевіча, выглядае больш рэалістычным.

«Канечне, гэта розныя дыялогі. Я лічу, што пры ўсёй нашай нянавісці да дыктатуры, да гвалту, да знішчэння права Беларусі жыць у свабодзе і незалежнасці ўсё роўна мы павінны падыходзіць да гэтых пытанняў з пункту гледжання інтарэсу краіны. Думаць пра краіну. «Думай пра Беларусь».

Для падкрэслівання свайго погляду Мілінкевіч прыводзіць словы свайго «вельмі блізкага сябра, з якім прайшоў вялікі дэмакратычны шлях», але пры гэтым не называе яго прозвішча:

«Ён казаў, што нам, канечне, трэба змагацца да канца з дыктатурай. Але не дай Бог, каб пад абломкамі дыктатуры не стала Беларусі».

«Трэба думаць, анансаваць, спрабаваць, дэклараваць хаця б, што мы дамоваздольныя. Канечне, на ўмовах каштоўнасцяў, перш за ўсё беларускіх», — даводзіць Мілінкевіч і падкрэслівае, што ён не хоча «гвалтоўнага, крывавага сцэнара».

«Калі былыя сацыялістычныя краіны ішлі ў Еўропу, дзе быў самы лепшы поспех? Якраз там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог. Дзе быў самы горшы? Румынія.

Ненавісны, страшны дыктатар, крывавы дыктатар Чаўшэску. Яго настолькі ненавідзелі, што не ўстрымаліся, адвялі ў падвал разам з жонкай і там крывава расстралялі. Лічылі, што справядліва, ён заслугоўвае смяротнага пакарання. І мелі права на такое, таму што тое, што там вытваралася… Але пасля гэтага было цяжэй за ўсе іншыя краіны пабудаваць новую Румынію, дэмакратычную, еўрапейскую. Зараз ужо ўдалося, але часу на гэта было патрачана значна больш», — тлумачыць Мілінкевіч.

Мілінкевіч адзначыў, што Польшча, улічваючы гістарычны вопыт паўстанняў, таксама магла выбраць гэты шлях, але ў момант, калі існавала рызыка ўварвання савецкіх танкаў, лідары дэмакратычных сіл краіны селі за стол перамоў нават з тымі, «у каго рукі былі ў крыві».

«Вырашаўся лёс Польшчы — ці ўвойдуць расійскія танкі, пасля ваеннага становішча вялікая эміграцыя, падобныя на нашы працэсы, аслабла «Салідарнасць», аслабла польская вера, было расчараванне і так далей… Падобна, як і ў нас. І палякі — нягледзячы на страшныя камуністычныя рэпрэсіі, якія былі таксама ў Польшчы — пайшлі на круглы стол з тымі, у каго нават рукі былі ў крыві».

Так, на круглым стале прысутнічаў кіраўнік апошняй польскай дыктатуры генерал Ярузэльскі, які «даваў загады ці як мінімум адабраў іх на расстрэл рабочых, якія выходзілі з пратэстамі». Але яго ўсё роўна запрасілі на круглы стол, бо ён адгаварыў Крэмль уводзіць танкі.

Мілінкевіч нагадвае, што пасля круглага стала ў Польшчы адбыліся выбары, якія з трэскам прайграла ўлада, і пачалася гісторыя дэмакратычнай Польшчы.

«Я разумею, што ў некаторых рэчах цяжка на гэта пайсці. Ну як можна прабачыць тым людзям, якія з крывёй на пальцах? [Яны] садзяцца за стол? Палякі гэта тлумачылі [тым], што гэта трэба было, каб Польшча хутчэй з сябе скінула аковы камуны», —

працягвае палітык і заўважае, што нават сёння сярод палякаў існуе спрэчка пра тое, ці не была гэта здрада маральным прынцыпам. Так, бацька былога прэм’ера Маравецкага, лідар радыкальнай «Ваюючай салідарнасці» (Solidarność Walcząca) да канца свайго жыцця заставаўся перакананым, што круглы стол быў здрадай.

Мілінкевіч падкрэсліў, што гаворка не пра адмову ад каштоўнасцяў, а пра іх рэалізацыю ў такіх умовах, каб захаваць Беларусь і яе незалежнасць:

«Я ўвесь час заклікаю разумець, што розныя бываюць сцэнарыі. І не заўсёды ўдаецца стаяць толькі на маральных [каштоўнасцях], бывае, гэтыя маральныя каштоўнасці трэба абавязкова рэалізоўваць, але ў пэўным сэнсе пайсці на кампраміс, які можа выглядаць нават амаральным, дзеля захавання краіны.

Вось цяжка гаварыць гэтыя словы, праўда? Але калі ты думаеш, што краіна можа знікнуць у Расійскай імперыі, калі мы згубім незалежнасць… Я думаю, што можна пайсці на такія саступкі дзеля народа, дзеля сябе, продкаў нашых».

Каментары33

  • Ддь
    12.08.2025
    Ён заўважае, што ў Офісе ідуць шляхам ультыматума (ультыматум - гэта не дыялог).
  • Отец Засандалий
    12.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • отбеліватель М
    12.08.2025
    Так так, але як можна арганізаваць дыялог, калі яготэ прагне толькі адзін бок? Гэта выглядае як жаданне прагнуцца

Цяпер чытаюць

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам20

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Кіты, карабель-прывід і чырвонае святло: беларус перасёк Атлантыку пад ветразем3

Колькасць машын на польскай мяжы пераваліла за 3500 — гэта рэкорд6

Сустрэча Трампа і Пуціна пачнецца а 22-й гадзіне

Толькі 1% тых, хто выжыў пасля Хірасімы і Нагасакі, пасля памерлі ад ракавых хвароб, выкліканых радыяцыяй9

«Нёман» урваў перамогу ў «Клаксвіка» па пенальці і прабіўся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый13

Прарыў расіян каля Дабраполля: ці сапраўды УСУ ўдалося нейтралізаваць пагрозу2

Трамп спадзяецца на добрую сустрэчу з Пуціным, але не лічыць яе самай важнай5

Кітаец спрабаваў пераслаць з ЗША ў шкарпэтках больш за 850 чарапах

Казахстан упершыню абышоў Расію па ВУП на душу насельніцтва7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам20

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць