Свет

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Меланія Трамп абвінаваціла Хантэра Байдэна ў распаўсюджванні паклёпу і прыгразіла падаць на яго ў суд на суму больш за 1 млрд долараў. Прычынай стаў ягонае інтэрв’ю, дзе ён заявіў, што з будучым мужам Дональдам Трампам Меланію пазнаёміў фінансіст Джефры Эпштэйн.

Дональд Трамп разам з Меланіяй, 12 сакавіка 1999 года. Фота: John Keating / Newsday RM via Getty Images

Эпштэйн, вядомы сувязямі з зорнымі асобамі і абвінавачаны ў злачынствах сексуальнага характару, скончыў жыццё самагубствам у турме ў 2019 годзе. Дональд Трамп прызнаваў, што быў яго сябрам, але сцвярджаў, што яны пасварыліся ў пачатку 2000-х.

Адвакаты Меланіі ў афіцыйным лісце, апублікаваным Fox News, назвалі словы Байдэна «ілжывымі, паклёпніцкімі і правакацыйнымі» і запатрабавалі іх публічнага абвяржэння і прабачэння. Паводле іх, гэтыя выказванні нанеслі першай лэдзі «вялізную фінансавую і рэпутацыйную шкоду».

У лісце таксама адзначаецца, што Байдэн спасылаўся на артыкул журналіста Майкла Вулфа, які ўжо быў выдалены з The Daily Beast пасля скаргі юрыстаў Меланіі і публічных прабачэнняў рэдакцыі. На сёння няма ніякіх доказаў, што Меланію і Трампа пазнаёміў Эпштэйн. Паводле Harper's Bazaar, іх сустрэча адбылася ў лістападзе 1998 года на вечарыне, арганізаванай уладальнікам мадэльнага агенцтва.

Сітуацыя разгарнулася на фоне палітычнага ціску на Белы дом з патрабаваннем апублікаваць так званыя «дакументы Эпштэйнa». Раней Трамп абяцаў гэта зрабіць у выпадку вяртання на пасаду прэзідэнта, але ў ліпені 2025 года ФБР і Мінюст ЗША заявілі, што не існуе ніякага кампраматнага «спісу кліентаў» фінансіста.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка129

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць