Свет11

Як спецслужбы ЗША рыхтуюць сустрэчу Трампа і Пуціна на Алясцы

Маршрут аўтамабіляў Трампа і Пуціна старанна плануецца, каб яны не перасекліся.

Расійскі самалёт Іл-96 у міжнародным аэрапорце Анкорыджа імя Тэда Стывенса напярэдадні сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Алясцы, 15 жніўня 2025 года. Фота: Hasan Akbas/Anadolu via Getty Images

Для сакрэтнай службы ЗША падрыхтоўка сустрэчы Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна на Алясцы ператварылася ў «сапраўдны спрынт», піша Bloomberg.

Паколькі трэба адначасова абараняць амерыканскага і расійскага прэзідэнтаў з улікам таго, што кожны з іх з уласнай добра ўзброенай аховай, місія аказалася надзвычай складанай. 

У Анкорыдж прыбылі сотні агентаў. Яны дзяжураць на скрыжаваннях, у кафэ і на паркоўках.

Праблем дадае геаграфічнае знаходжанне Аляскі. У Анкорыджы абмежавана колькасць гасцінічных нумароў і пракатных аўтамабіляў, турыстычны сезон у разгары, таму транспарт і іншыя неабходныя рэчы завозяць з іншых раёнаў штата. Аўтамабілі для картэжаў перасылаюць грузавымі самалётамі з кантынентальнай часткі ЗША.

Сустрэча Трампа і Пуціна пройдзе на ваеннай базе Элмендорф-Рычардсан — самай буйной на Алясцы.

Хоць Анкорыдж у мінулым прымаў Папу Рымскага і былога прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана, цяперашняя сустрэча — адна з найвялікшых падзей у гісторыі горада.

Па словах чыноўнікаў Дзярждэпу ЗША, згодна з пратаколам, у двухбаковых сустрэчах найвышэйшага ўзроўню дзейнічаюць правілы ўзаемнасці: любы прывілей, прадстаўлены аднаму лідару, варта забяспечыць і іншаму. Прамыя перамяшчэнні Пуціна будзе кантраляваць расійская ахова. Сакрэтная служба ЗША будзе назіраць звонку.

Усё будзе сіметрычна — ад картэжу да рассадкі перакладчыкаў у зале. Абодва бакі прывязуць сваіх перакладчыкаў. Нават колькасць і памер пакояў чакання (бяспечных зон для кожнага з прэзідэнтаў) узгадняюцца асобна.

Маршрут аўтамабіляў Трампа і Пуціна старанна плануецца, каб яны не перасекліся і пры гэтым была гарантавана бяспека для кожнага.

Каментары1

  • Буданаў,
    15.08.2025
    твой выхад!

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў32

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава3

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

11 недэпрэсіўных кніг беларускай літаратуры, якія раяць прачытаць. Большасць з іх — сучасных аўтараў5

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць