Аказалася, дырэктар і работнікі правярнулі хітрую схему.

Усё пачалося ў лістападзе 2022 года. Тады 38-гадовы дырэктар арганізацыі даў указанне галоўнаму бухгалтару выводзіць грошы з рахункаў. Гэтыя сумы 50-гадовая бухгалтар пералічвала на карту 41-гадоваму трактарысту-машыністу — свайму брату. Той здымаў грошы і аддаваў сястры, яны за гэта атрымлівалі ўзнагароджанне.
Паводле даных следства, больш чым за 2,5 года з прадпрыемства скралі па такой схеме больш за 1,3 мільёна рублёў.
Акрамя таго, у маі 2024 года дырэктар даў указанне галоўнаму бухгалтару пералічаць на яго рахунак сумы звыш заробку. Так ён атрымаў больш за 150 тысяч рублёў.
На допыце дырэктар распавёў, што разумеў: схему рана ці позна раскрыюць, але гэта яго не спыняла. Грошы ён траціў на асабістыя патрэбы і адпачынак, паведамляе СК.
Пры гэтым большую частку сумы мужчына прайграў у азартныя гульні.
Зараз правяраюць фінансавую дакументацыю прадпрыемства, на маёмасць фігурантаў і іх рахункі накладзены арышт, вывучаецца іншая маёмасць, у тым ліку зарэгістраваная на блізкіх сваякоў.
Заведзена крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры. Фігурантам пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Дырэктар і галоўны бухгалтар знаходзяцца пад вартай, трактарыст — пад хатнім арыштам.
Каментары