Каментарый МУС падзейнічаў: у Варшаве ЗАГС зноў прымае дакументы часоў БССР без апастылю
Ужо на наступны дзень пасля заўвагі з боку МУС Польшчы ЗАГСы вярнуліся да ранейшай практыкі, пiша Most.

У Варшаве ў беларусаў зноў прымаюць для рэгістрацыі ў ЗАГСе дакументы часоў БССР без апастылю.
Беларусы аднеслі для рэгістрацыі (umiejscowienie) у ЗАГС пасведчанні аб нараджэнні, выдадзеныя паўторна. Першапачаткова гэта былі яшчэ дакументы часоў БССР, але іх уладальнікі атрымалі паўторныя пасведчанні ўжо ў суверэннай Беларусі. Апастылю на іх не было.
Супрацоўнікі ЗАГСа дакументы прынялі. Яны патлумачылі, што прынялі б і ўласна старыя зялёныя кніжачкі савецкага ўзору. Апастыль будуць патрабаваць толькі ў тым выпадку, калі супрацоўніку дакумент падасца падазроным.
Нагадаем, што на гэтым тыдні беларусы сталі масава скардзіцца на тое, што ў польскіх ЗАГСах для рэгістрацыі больш не прымаюць дакументы часоў СССР і БССР, а таксама новыя дакументы без апастылю. Чыноўнікі спасылаліся на распараджэнне ад МУС.
Потым высветлілася, што МУС ніякіх новых распараджэнняў не выдавала. Міністэрства спусціла ў ЗАГСы звычайную інструкцыю з тлумачэннямі, якая не мае абавязковай сілы. А кіраўнікі ЗАГСаў усё, маўляў, няправільна зразумелі. У МУС заявілі, што для беларусаў нічога не змяняецца, і апастыль па агульным правіле не патрэбны.
МУС Польшчы: Апастыль на дакументах для беларусаў не патрэбны ў любым выпадку. ЗАГСы ўсё няправільна зразумелі
Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках
Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі
Каментары