Грамадства1919

Алесь Аляхновіч пакідае каманду Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская паведаміла пра змены ў сваёй камандзе: дарадца па эканоміцы Алесь Аляхновіч завяршыў працу ў Офісе па асабістых абставінах. 

Фота: Офіс Ціханоўскай

«Алесь Аляхновіч далучыўся да нашай каманды ў 2020 годзе і забяспечыў нашу працу па эканамічных пытаннях на прафесійным узроўні. Ён аб’яднаў больш за 60 вядомых эканамістаў з розных краін, каардынаваў працу з аналітычнымі цэнтрамі, дапамагаў распрацоўваць праграмы рэформаў — ад фінансавай стабільнасці да зялёнай эканомікі, працаваў над Стратэгіяй пераходу да Новай Беларусі. Зараз Алесь cыходзіць па асабістых абставінах. Я вельмі ўдзячная яму за пяць год сумеснай працы. І шчыра ўпэўнена, што яго досвед, прафесіяналізм і энергія будуць абавязкова выкарыстаны для развіцця эканомікі ў Новай Беларусі», — прыводзіць словы Ціханоўскай яе прэс-служба.

Аляхновіч сказаў, што для яго быў вялікі гонар быць карысным свайму народу ў складаны гістарычны момант: «Пяць гадоў вялікай адказнасці і складаных выклікаў, але і час натхнення — знаёмства з вялікім колам таленавітых людзей, ад якіх я шмат чаму навучыўся».

Ён падзякававаў калегам з Офіса і эканамічнай каманды, а таксама партнёрам, СМІ, дыяспарам, урадам і міжнародным інстытутам, з кім супрацоўнічаў.

«Разам нам удалося зрабіць нямала. Я ні на хвіліну не сумняюся, што праўда і перамога будуць за намі. Мы абавязкова пабачымся ў Новай Беларусі!» — дадаў ён.

На Канферэнцыі «Новая Беларусь» была прадстаўлена новая кіраўніца па эканоміцы і фінансах у Аб'яднаным пераходным кабінеце — Аліса Рыжычэнка. 

Каментары19

  • Псеўдаапазіцыя
    19.08.2025
    Сказаў грамадзянін Польшчы Aleksander Olechnowicz, седзячы ў Злучаных Штатах.
    Што ты зрабіў для Беларусі за гэтыя 5 гадоў, апроч адкрыцця сумна вядомай АББЫ з самай прыгожай парай беларускай апазіцыі Гірын і Бурым? Колькі ГРОШАЙ ты прыцягнуў для беларусаў, як ты дапамог нашым бізнэсоўцам?
  • Фрайдман
    19.08.2025
    Не сумуем і не адчайваемся. Галоўнае, каб застаўся Карым Педэрсан да перамогі. Гэта наша асноўная надзея.
  • 777
    19.08.2025
    Фрайдман, Карым Педэрсан---гэта псэудамин франака? ци першага джэнтэльмена?

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць