Дыпламаты ў Маскве зацікавіліся сітуацыяй з прымусовай працай беларусаў у Расіі
Пасольства Беларусі ў Расіі высвятляе сітуацыю з магчымым прымусовым прыцягненнем да працы ў Варонежскай вобласці некалькіх дзясяткаў чалавек, сярод якіх могуць быць і грамадзяне Беларусі, паведаміла прэс-служба ўстановы.

Дыпламаты ўжо атрымалі кантактныя нумары некаторых беларусаў, аднаму з іх удалося патэлефанаваць.
Інфармацыя для праверкі перададзена таксама ва Упраўленне грамадзянства і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама.
У пасольстве запэўніваюць, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, а падрабязнасці будуць агучаныя пасля праверак праваахоўных органаў Беларусі і Расіі.
Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці
«У Расіі далёка не ўцячэш». Беларус, якога вызвалілі з працоўнага рабства на Урале, расказаў сваю гісторыю
Кароўнік, свінарнік, гандаль крыптой. Як беларускія IT-спецыялісты прафесійна дэградуюць падчас заняволення «за палітыку»
Каментары