Больш за траціну расіян (39%) лічаць рускіх «асаблівым народам», з духоўнымі каштоўнасцямі і патрыятызмам. Пра гэта сведчаць вынікі апытання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі, якія публікуюць «Ведамасці».

39% апытаных лічаць, што рускія — «цалкам асаблівы народ».
На думку рэспандэнтаў, «асаблівасць» рускіх заключаецца ў светапоглядзе і духоўных каштоўнасцях (22%), душэўнасці (15%), багатай культуры (12%), праваслаўі (12%), патрыятызме (11%), спачуванні (8%) і іншых якасцях. Апытаныя маглі выбіраць некалькі варыянтаў адказаў.
Больш за ўсё прыхільнікаў «асаблівасці» сярод грамадзян ва ўзросце ад 45 да 60 і старэйшых за 60 гадоў — па 45% у кожнай узроставай групе. Найменш вераць у «асаблівасць» маладыя рэспандэнты 18—24 гадоў — 23%.
Гэтыя даныя вынікаюць з тэлефоннага апытання аналітычнага цэнтра сярод 1600 паўналетніх расіян. Даследаванне праводзілася ў маі.
-
Расійскія сілавікі адрэзалі геніталіі азербайджанцам, закатаваным да смерці падчас рэйду ў Екацярынбургу
-
«Украінскія дзеці не вінаватыя ў тым, што робіць былы акцёр». У Венгрыі заявілі, што могуць спыніць пастаўкі электрычнасці ў Украіну, але пакуль не будуць
-
Як Крэмль выдае старыя відэа з Пуціным за новыя сустрэчы, у тым ліку і перад сустрэчай з Уіткафам
Каментары
Мабыць, дэградацыя культуры ўжо такая, што нават казачныя гісторыі пра сябе любімых не могуць аднаўляць на мінімальным узроўні.
Наверное,эта особенная «духовность»проявляется в пытках и расстреле пленных украинских солдат?