Грамадства11

Дзіцячы садок у Талачынскім раёне закрываць не будуць. Бацькі звярталіся да Лукашэнкі, і ён іх вырашыў пачуць

У ліпені стала вядома, што жыхары аграгарадка Гаршчэўшчына Талачынскага раёна звярнуліся праз тыкток да Лукашэнкі з просьбай не закрываць іх дзіцячы садок, хоць там вельмі мала выхаванцаў. Праз нейкі час ролік з тыктока знік і здавалася, што справа безнадзейная. Але ўрэшце Лукашэнка вырашыў людзей пачуць, піша БелТА.

Скрыншот з відэа звароту бацькоў дзяцей да Лукашэнкі

Паведамляецца, што Аляксандр Лукашэнка асабіста звярнуў увагу на гэтую сітуацыю. На адной з нарад ён прывёў прыклад з гэтым выпадкам, падкрэсліўшы, што падвоз школьнікаў можа быць мэтазгодным, але трох— ці чатырохгадовых дзяцей вазіць за 7—10 кіламетраў — бессэнсоўна і нават небяспечна. Прытым нагадаў, што, маўляў, на вёсцы важна ўлічваць не толькі эканоміку, але і інтарэсы людзей. 

Чыноўнікі пасля гэтага выказвання змянілі ранейшую пазіцыю. Пасля дадатковага разгляду пытання было прынята канчатковае рашэнне: дзіцячы сад у Гаршчэўшчыне захаваць. Як заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, у такіх выпадках трэба рабіць выключэнні.

Субоцін заявіў, што хаця з гэтай вёскі 21 дзіця школьнага ўзросту ўжо возяць у суседнюю школу, дзіцячы садок усё ж такі будзе працаваць у самім аграгарадку.

Каментары1

  • даведка
    26.08.2025
    Обозвали все деревни, где были ещё советские детсады и школы, агрогородками, а после всё позакрывали, но все деревни те так и остались на бумаге агрогородками.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць