Свет22

Як Крэмль выдае старыя відэа з Пуціным за новыя сустрэчы, у тым ліку і перад сустрэчай з Уіткафам

Доказы таго, што Крэмль падае загадзя запісаныя відэа з Уладзімірам Пуціным — «кансервы» — як свежыя, знайшла «Сістэма», расследавальніцкі праект «Настоящего времени» і «Радыё Свабода».

У кабінеце Уладзіміра Пуціна ў Сенацкім палацы Крамля паміж 17 і 24 лютага 2025 году адбыліся незаўважныя на першы погляд змены. На кніжных паліцах за ягонай спінай, якія трапляюць у аб’ектывы камер у часе прыёмаў, памянялі расстаноўку кніг: з'явіліся новыя выданні, а Канстытуцыя Расіі перамясцілася з правай часткі шафы ў левую.

Да гэтага раскладка кніг мянялася толькі нязначна. Фота з ранейшай раскладкай можна знайсці на здымках 2016 году, яна ж зафіксаваная на панарамнай здымцы кабінету, якую ў 2019-м апублікавала выданне Life, піша «Система».

Пасля лютага 2025 году Пуцін больш за сорак разоў прымаў у сваім кабінеце губернатараў, міністраў і кіраўнікоў дзяржаўных кампаніяў. Прынамсі на адным кадры пратакольнай здымкі з гэтых сустрэч можна разгледзець новую кніжную раскладку.

Аднак у пяці выпадках раскладка кніг нібы вярнулася да ранейшага парадку.

Гэта можа быць прыкметай таго, што Крэмль выдаваў за актуальныя падзеі загадзя падрыхтаваныя запісы, зробленыя да 24 лютага, — гэта значыць публікаваў так званыя «кансервы».

Выкарыстанне загадзя падрыхтаваных запісаў для публікацыі ў іншы дзень — даволі распаўсюджаная практыка Крамля. Часам гэта звязана з здароўем Пуціна, часам — з ягоным жаданнем адпачыць ад публічнасці.

Калі паглядзець на публічныя захады з удзелам Пуціна з 2 па 10 красавіка 2025 году, кідаецца ў вочы брак групавых сустрэч і масавых падзеяў. Але пры гэтым выйшлі чатыры відэа, якія, як падазраюць расследавальнікі, запісваліся ў іншы дзень. На людзях за межамі Крамля Пуцін з'явіўся толькі 11 красавіка, калі ў Санкт-Пецярбургу ён прыняў спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа.

Выкарыстанне яшчэ адной «кансервы» ў траўні можа быць звязана з асабістым жыццём Пуціна. Рэч у тым, што 12 траўня, калі Пуцін нібыта сустракаўся з губернатарам Іванаўскай вобласці Станіславам Васкрасенскім, свой 42-гі дзень нараджэння святкавала Аліна Кабаева, шматгадовая партнёрка Пуціна і маці яго сыноў (і тое, і другое Крэмль спрабуе трымаць у сакрэце).

Каментары2

  • даведка
    26.08.2025
    В вестях показали момент, как Трамп демонстрирует их совместное фото с Аляски, где Путин слишком стройный, и на этот фрагмент наложили реальное видео с ним.
  • Ёсік
    26.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

НАБУ апублікавала праслухоўванне з Юліяй Цімашэнка АЎДЫЯ20

«Апошняя рэстайлінгавая версія цюбінгу». У Рэчыцы каталіся з горкі… у труне

Уіткаф і Кушнер збіраюцца прыехаць у Маскву і сустрэцца з Пуціным2

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць