У пачатку жніўня стала вядома, што Анастасія з Віцебска нарадзіла ў машыне па дарозе ў радзільню. Цяпер сталі вядомыя падрабязнасці незвычайнага выпадку, піша «Анлайнер».

У радзільню Анастасію вёз муж. У нейкі момант мужчына спыніўся каля машыны міліцыі і папрасіў дапамогі: на рахунку была кожная хвіліна. Але нават з «мігалкамі» дабрацца своечасова не паспелі — па шляху прыйшлося зрабіць экстранны прыпынак. У выніку хлопчык нарадзіўся проста ў машыне.
Нядаўна ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ сям'я Валасач расказала падрабязнасці незвычайнай гісторыі. Аказалася, што ў сям'і ўжо выхоўваюць траіх сыноў, таму мама Анастасія была ўпэўненая: яна дакладна зразумее, калі прыйдзе момант ехаць у радзільню.
Але з чацвёртым дзіцём выйшла інакш, роды пачаліся на два тыдні раней належнага тэрміну.
«Зрабіла з раніцы свае справы, забрала дзяцей з лагера, прыехала дадому. Трошачкі пацягнуў жывот, але ўсё-такі чацвёртае дзіця, ужо ведаю гэтыя адчуванні. Да галавы нават не магла прыйсці думка, што пачынаецца працэс з'яўлення малога на свет!»
Муж Вячаслаў, па словах Анастасіі, некалькі разоў прапаноўваў перастрахавацца і паехаць да доктара. Але жонка ўсё ж вырашыла даць сабе час і пачакаць да вечара. А вось калі жывот пацягнула другі раз, зразумелі, што ўсё ж пара, і паехалі ў радзільню на сваёй машыне. Але сітуацыя хутка набыла неспадзяваны ход: аўто трапіла ў корак, а ў жанчыны тым часам пачаліся схваткі.

Менавіта ў гэты момант Вячаслаў і звярнуўся да супрацоўнікаў міліцыі з просьбай пра дапамогу — далей Mazda Вячаслава і Анастасіі суправаджалі з «мігалкамі». Але раптам на ажыўленым скрыжаванні аўто пары спынілася. Чацвёртага сына Анастасія нарадзіла проста на заднім сядзенні ўласнай машыны.
Сілавікі тут жа выклікалі хуткую дапамогу, але ўсё ж вырашылі не чакаць і ехаць у радзільню. Там Насту з немаўлём ужо чакалі медыкі. Цяпер з хлопчыкам і мамай усё добра, яны ўжо дома.
Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету
Мікалай-Аціла, Брыджыт-Аўрэлія, Іван-Чыемерыэ. Якія імёны для немаўлят былі самымі папулярнымі ў сталіцы, а якія здзівілі
У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года
20-гадовая беларуска прадала сваё немаўля ў Маскве
У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся
Каментары