Грамадства77

Стала вядома, за што цэлую сям'ю мінскага бізнэсмена прыгаварылі да 5 гадоў калоніі

Суд па справе Ірыны, Генадзя і Віялеты Саўрыцкіх адбыўся ў лістападзе 2024 года, але сутнасць іх крымінальнай справы праваабаронцам «Вясны» стала вядома толькі цяпер.

Ірына, Генадзь і Віялета Саўрыцкія

Па інфармацыі «Вясны», 61-гадовага Генадзя, 59-гадовую Ірыну і 23-гадовую Віялету Саўрыцкіх асудзілі за іх відэаролік 2020 года, у якім яны заклікалі спыніць гвалт. Там яны выкарыстоўвалі запісы з пратэстаў і іх разгонаў, а таксама верш Яўгенія Еўтушэнкі «Не надо бояться густого тумана».

За відэа іх прыгаварылі да 5 гадоў калоніі па абвінавачванні ў распальванні сацыяльнай варожасці (частка 3 артыкула 130 КК).

Ролік Генадзь Саўрыцкі дасылаў знаёмым у прыватных перапісках WhatsApp і ў працоўным чаце ў тэлеграме.

Усе яны віну не прызналі. Ірына і Віялета сказалі, што запісвалі зварот па просьбе Генадзя. Жонка на судзе распавяла, што мэты яго былі ёй невядомыя. Пазней яна была абураная фактам стварэння відэароліка, прасіла мужа яго выдаліць. Віялеце, як сказала яна на пасяджэнні, мэты стварэння звароту былі нецікавыя.

Генадзь сказаў, што ў адзін з дзён лета 2020 года на эмоцыях ад убачаных у інтэрнэце звестак аб ужытым з боку супрацоўнікаў гвалце да пратэстоўцаў вырашыў запісаць відэазапіс з заклікам да абгрунтаванага прымянення сілы. Прыдумаў тэкст выступу, пасля чаго папрасіў сваю дачку яго прачытаць. Таксама ён папрасіў жонку выказацца аб выбарах.

«Першапачаткова яна адмаўлялася, але ён угаварыў яе сказаць на камеру некалькі слоў. Падчас запісу відэа выступы жонкі і дачкі ён паказваў ім далонямі рук сімвал дабра ў выглядзе сэрца, яны паказалі яму ў адказ такі ж сімвал. У гэты ж дзень ён выказаў на відэа пажаданні аб далейшым лёсе краіны, у канцы свайго выступу таксама паказаў сімвал у выглядзе сэрца. Пасля гэтага ён знайшоў у інтэрнэце відэаролікі і змантаваў відэа», — перадае «Вясна».

Жанчыны адбываюць пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі № 4, а былы бізнэсмен — у магілёўскай калоніі № 15. Усе яны ўключаныя ў «спіс тэрарыстаў».

Каментары7

  • Лапідар
    25.08.2025
    Зенечка, гэта адназначна гарантыя незалежнасьці і нацыянальныя інтарэсы. Зенечка, калі стрэну, скажу табе персанальна, адэпту Сьв. Трампа.
  • Беларуска
    25.08.2025
    Няма словаў, толькі ком у горле. Дасылаю промні падтрымкі Ірыне й Віялеце, а таксама Генадзю. Баюся нават уявіць, якое пачуцьцё віны можа нарадзіцца ўнутры. Але трэба разумець, што ніякага парушэньня закону з боку Генадзя і яго сямейнікаў не было. Дзяліцца сваімі ўражаньнямі й выступаць супраць зьбіцьця мірнага насельніцтва — адзіныя адэкватныя дзеяньні сучаснага чалавека. Вінаватыя сілавікі, пракуроры, судзьдзі, турэмшчыкі і ўсе, хто памагае ім на гэтым шляху. Сілаў сям’і перажыць гэтыя пяць гадоў.
  • да филипы?
    25.08.2025
    А филипы, как последнее время и повыехавшие, агитируют простить лукашенко, сплотиться вокруг его корыта, согласиться на тюремный барак и всё ради того, чтобы филипы в погонах, продолжали садить, ни за что, беларусов в тюрьмы, продолжали выгонять беларусов из Беларуси, зарабатывая издевательствами над населением Беларуси новые звания, новые должности, квартиры, машины, новые льготы.
    Всех победившие, в 2020 году, ведут себя, как всё проигравшие.....

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска Дар'я распавяла, чаму прынцыпова не пайшла рабіць ЭКА бясплатна. Колькі ў выніку заплаціла?4

Дроны разбамбілі НПЗ у Самары і Краснадарскім краі. А расійская ракета ўшчэнт разнесла пяціпавярховік у Кіеве6

Украінец прывёз з расійскага палона ката. Кот адсядзеў са сваімі гаспадарамі чатыры з паловай гады

З раскошным катафалкам і жалобнай працэсіяй. Каго з беларусаў хавалі ў Вільні з найбольшай помпай?36

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго8

Беларуска знайшла ў марожаным «Каштан» нечаканы прадмет2

Афрыканскі Лукашэнка прысудзіў свайму сыну шэсць гадоў турмы4

У Казахстане раптам адмянілі канцэрт Макса Каржа. Гэта ўжо другі раз12

Трамп заклікаў прыцягнуць да адказнасці Джорджа Сораса11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць