Свет66

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў

Адзін беларус выехаў добраахвотна, двух выслалі прымусова, піша «Белсат».

Фота: паліцыя Варшавы

За парушэнні на канцэрце Макса Каржа ў Варшаве з Польшчы дэпартавалі трох грамадзян Беларусі.

У Памежнай ахове Польшчы не патлумачылі, у якую краіну выехалі беларусы.

«Польшчу пакінулі 23 замежныя грамадзяніны (20 грамадзян Украіны і 3 грамадзяніны Беларусі), 13 з іх былі высланыя прымусова, 10 выехалі добраахвотна. Два грамадзяніны Беларусі дэпартаваныя прымусова, адзін выехаў добраахвотна», — паведамілі памежнікі.

У Памежнай ахове запэўнілі, што абавязкова правяраюць, ці бяспечна гэтым людзям вяртацца на радзіму.

«Кожны раз у ходзе разбіральніцтва па справе аб абавязку іншаземца вярнуцца ў яго краіну абавязкова вывучаецца, ці існуе пагроза для жыцця, свабоды і бяспекі і ці можа іншаземец падвяргнуцца катаванням і бесчалавечнаму стаўленню. Працэдуры памежнай службы гарантуюць, што не будзе прымусовага абавязку вяртання, калі існуе пагроза жыццю або здароўю іншаземца», — адзначылі ў ведамстве.

Даныя пра 30 фанатаў Каржа, затрыманых на канцэрце, ужо ўключаныя ў польскую базу непажаданых асоб, а таксама ў спецыяльную сістэму Шэнгенскай зоны «з мэтай адмовы ва ўездзе і знаходжанні з меркаванняў аховы бяспекі і грамадскага парадку».

У сярэдзіне жніўня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што было прынята рашэнне аб высылцы адносна 63 чалавек: 6 грамадзян Беларусі і 57 грамадзян Украіны.

9 жніўня перад пачаткам канцэрта Макса Каржа на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве частка гледачоў пачала саскокваць з сядзячых месцаў на танцпол. Іх спрабавалі спыніць работнікі аховы. Пазней была прыцягнутая паліцыя, каб не дапусціць далейшых інцыдэнтаў.

Па выніках канцэрта варшаўская паліцыя паведаміла, што былі затрыманыя 109 чалавек. 50 чалавек аштрафаваныя на агульную суму ў 11 450 злотых (каля 3 135 даляраў). Да гэтага на вечарыне прыхільнікаў Коржа ў раёне Воля, якая прайшла перад канцэртам, былі затрыманыя 9 чалавек. 25 чалавек аштрафавалі.

Каментары6

  • Nk
    25.08.2025
    Што маем: з 80 тысяч удзельнікаў канцэрту выслалі па факце 2 беларусаў, адзін з'ехаў сам.
    А колькі размоў было...
    Калі хто ведае польскі футбол і іх фанатаў, тым есць з чым параўнаць.
  • Niemen
    25.08.2025
    Ну што, руская братва пакайфавала, цяпер дадому.
  • Orzeł i Pogoń
    25.08.2025
    Nk, нічога, чытачы МОСТ ужо паспелі абазваць палякаў фашыстамі, расістамі, ксенафобамі ды панаракаць, якія палякі дрэнныя, бо ў Польшчы дзейнічаюць законы, якія не падабаюцца аматарам расейскай музыкі.

Цяпер чытаюць

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Усе навіны →
Усе навіны

«Жывы». Мелстрой з’явіўся ў інстаграме пасля паведамленняў пра магчымае затрыманне і смерць2

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць