Вайна

Украінец прывёз з расійскага палона ката. Кот адсядзеў са сваімі гаспадарамі чатыры з паловай гады

Мішко — першая жывёла, якая была абмяняная.

Разам з 84 палоннымі, вызваленымі падчас абмену 14 жніўня з калоніі №32 у акупаванай Макееўцы Данецкай вобласці, вызваліўся і кот Мішко, які «адсядзеў» разам са сваімі гаспадарамі чатыры з паловай гады, пішуць «Навіны Данбаса».

Кот выйшаў на волю разам з адным са сваіх уладальнікаў, 26-гадовым байцом УСУ Станіславам Панчанкам, які прабыў у палоне на акупаванай тэрыторыі Украіны больш за 6,5 года.

Другі «бацька» ката, цывільны палонны, які ўжо больш за сем гадоў знаходзіцца ў зняволенні, усё яшчэ чакае наступнага абмену.

Па словах Станіслава, Мішко вельмі разумны і ласкавы. Ён разам са Стасам прайшоў вельмі цяжкі шлях да месца абмену. А вось рэабілітацыя ў ката была кароткатэрміновай — у шпіталі ён прабыў усяго тры дні. І псіхолаг з ім не працаваў — у шпіталі псіхолаг для жывёл не прадугледжаны — гэта ж першы «хвосцік», які трапіў на волю па абмене. Потым Стаса наведала яго маці, якая і забрала Мішко з сабой.

Стас кажа, што яны з яго мамай ужо пасябравалі. Мішко новае жыллё спадабалася. Ён нават пачаў набіраць вагу. Кату трэба прывыкнуць не толькі да новых умоваў пражывання, але і навучыцца спакойна сядзець разам з новай сям’ёй у сховішчы, калі гучыць паветраная трывога, якую ён яшчэ ніколі ў сваім жыцці не чуў. На жаль, у новым арэале пражывання Мішко неспакойна — там вайна грыміць ракетамі і шахедамі амаль штодня.

«Я не мог пакінуць Мішко — у калоніі яму пагражаў лёс бамжа»

Стас з 2017 года абараняў Данбас, дзе ў студзені 2019 года і трапіў у палон. Разам з таварышам па няшчасці, грамадзянскім палонным, выхоўвалі Мішко з яго маленькіх кіпцюроў.

«Я не мог пакінуць Мішко — у калоніі яму пагражаў лёс бамжа, — распавядае Стас. — А гэта ўжо быў наш, можна сказаць, хатні кот. Гэта кацяня наш «загадчык гаспадаркі» — таксама асуджаны, які па заданні адміністрацыі калоніі выконвае розныя гаспадарчыя функцыі, прынёс да нас у барак зусім крохкім. З выгляду кату было тады тыдні два. Гэта быў не першы хвосцік у бараку. А вось усіх бясхатніх катоў, калі іх папуляцыя ў калоніі пачынае імкліва расці, па загадзе адміністрацыі «загадчыкі гаспадаркі» збіраюць у мяшок і выкідваюць за тэрыторыю зоны. Калі б гэтага ката «дэпартавалі» за плот, як гэта перыядычна робяць з яго сваякамі, ён бы самастойна там не выжыў…».

Спачатку хлопцы вырашылі, што гэта — кошка, і назвалі яе Мышкай. Але стала зразумела, што гэта кот — Мішко. Калі пачаліся серыі вялікіх абменаў паміж ваяваўшымі бакамі, то кожны «старажыл» Макееўскай калоніі №32, зразумела, пачаў спадзявацца, што хутка падыдзе і яго чарга выйсці на волю. А ў гэтай калоніі, што ваеннапалонныя, што «палітычныя» старажылы, прама скажам, ужо «заседзеліся» — кожны адсядзеў за кратамі мінімум 6—8 гадоў.

«Я ж спадзяюся, што і мой таварыш па няшчасці, з якім мы разам выхоўвалі Мішко, таксама хутка трапіць на абмен», — разважае Стас.

Ён распавядае, што яны з таварышам сталі задумвацца пра далейшы лёс ката. Катовы «тата-2» спадзяваўся, што калі яму пашанцуе трапіць на абмен, то яго сям’я забярэ Мішко да сябе. Ён стаў ката да гэтага рыхтаваць. Нават фота сваёй мамы паставіў у бараку так, каб Мішко пастаянна яе бачыў і прывыкаў. Але сям’я «таты-2» браць ката адмовілася. Сказалі так: маўляў, калі цябе тут ужо не будзе, то і мы будзем шукаць сабе новы рэгіён для жыцця. 

«Так, на Данбасе цяпер, і праўда, усе жывуць у рэжыме чакання падвозу вады — пра гэта паўсюль цяпер пішуць, — кажа Стас. — У калоніі таксама стаў адчувацца яе недахоп. Увогуле, мы пачалі думаць пра эвакуацыю ката. Вырашылі так: хто першы вызваліцца, той і возьме ката з сабой.

Таму зімой тым асуджаным, што працуюць на швейнай вытворчасці, мы замовілі спецыяльную торбу: з ушчыльненымі сценкамі і дном — каб даставіць Мішко на волю з камфортам. У нас гэтую сумку наглядчыкі тры разы канфіскоўвалі. Але, на шчасце, нам кожны раз удавалася яе вярнуць».

І вось, 25 ліпеня, калі тыя, каго збіраліся «дэпартаваць» з тэрыторыі так званай «рэспублікі», запоўнілі спецыяльныя бланкі, стала зразумела, што эвакуяаваць ката давядзецца Стасу.

«Які яшчэ кот? Жывы?!»

Супраць вывазу ката за межы «рэспублікі» адміністрацыя калоніі не пярэчыла. І нават спецыяльнага дазволу на яго вываз не спатрэбілася. Аднак ні Мішко, ні Стас і не ўяўлялі, якая цяжкая дарога іх чакае. Калі вызваляемых везлі ў аўтазаках у Растоў — праблем не было. А вось далей, калі іх грузілі ў ваенна-транспартны самалёт, дзе прыйшлося сядзець проста на падлозе з заклеенымі скотчам вачыма і звязанымі за спінай пластыкавай стужкай рукамі, Стасу прыйшлося хвалявацца за свайго ўлюбёнца.

«Мішко паводзіў сябе ціха ўсю дарогу да самога абмену — з сумкі не вырываўся і толькі зрэдку падаваў голас, — успамінае Стас. — Самалёт «набілі» людзьмі вельмі шчыльна. І нас пасадзілі так, што адзін чалавек сядзеў з рассунутымі нагамі, паміж якімі сядзеў іншы. Сумка з катом апынулася ў мяне за спіной. Я яе адчуваў. Яна была цёплая і трохі варушылася. Я разумеў, што Мішко жывы».

Калі ноччу гэты самалёт прызямліўся на нейкі вайсковы аэрадром, куды зляцеліся і самалёты з іншымі палоннымі, пасажырам дазволілі схадзіць па патрэбе проста на траву. І для гэтага рукі перавязалі пластыкавай стужкай ужо спераду. Скарыстаўшыся выпадкам, Стас крыху ссунуў скотч з вачэй, каб паглядзець на свайго ўлюбёнца. Улюбёнец быў у парадку, але выпусціць яго ў прыбіральню агчымасці не было. І ўжо ў канцы шляху бедны коцік не вытрымаў — трохі запэцкаў сумку.

Амаль суткі, якія доўжылася дарога да месца абмену, вызваляемых не кармілі, давалі толькі ваду. Стас паспрабаваў напаіць ката, але Мішко так укачаўся, што нават піць адмовіўся. Другі авіярэйс кот таксама перанёс стойка.

Перад пасадкай пасажырам нарэшце знялі скотч з вачэй і вызвалілі рукі. А ўжо ў аўтобусах, якія даставілі людзей непасрэдна да месца абмену, усім далі вады і трохі ежы.

«Калі нас ужо абмянялі, то да шпіталя везлі на машынах хуткай дапамогі, — распавядае Стас. — Пры пасадцы ў «хуткую» я на ўсялякі выпадак папярэдзіў персанал, што ў мяне ў сумцы кот. Яны вельмі здзівіліся: «Які яшчэ кот? Жывы?!» Кажу: «Так, жывы. Ён таксама з калоніі №32». Я прыадкрыў сумку і паказаў.

Калі нас размяшчалі ў шпіталі, я таксама папярэдзіў персанал, што ў мяне кот, і пасяліў яго разам са мной у палаце — суседзі не пярэчылі, а персанал, вядома, здзіўляўся і прыходзіў паглядзець. У шпіталі ежы нам з катом, вядома, ужо хапала. Там я нарэшце змог вывесці Мішко на вуліцу ў прыбіральню Мая мама ведала, што са мной прыедзе кот. І як толькі прыехала мяне наведаць — забрала яго. Так што ён цяпер у нас дома, прывыкае да рэалій вольнай Украіны», — кажа Стас.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі3

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі адкінулі еўрапейскія прапановы адносна гарантый Украіне3

Абельская расказала пра ўнука22

У Даніі раскрылі аперацыю ўплыву ЗША, скіраваную на захоп Грэнландыі10

Мінскі рэстаран Mon Nom пасля скаргаў на атручэнні закрыла санстанцыя

Пакістан абяцае адпраўляць у Беларусь толькі найлепшыя кадры15

Сыр падаражэў, пакуль пакупніца дайшла да касы5

«Гэта калонія для непаўналетніх, а не школа!» Бацькі школьнікаў абураюцца забаронай на смарт-гадзіннікі11

Сі Цзіньпін праводзіць маштабную чыстку ў кітайскай арміі6

Рыбалоўная крама адсудзіла ў жанчыны 500 рублёў за водгук на адну зорку на Яндэксе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі3

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць