Свет77

Зяленскі падпісаў закон, у якім замацавана вызначэнне «рашызму»

«Рашызм» у законе вызначаны як «новая разнавіднасць таталітарнай ідэалогіі і практык, што ляжаць у аснове рэжыму, сфарміраванага ў дзяржаве-агрэсары (Расіі), і грунтуюцца на традыцыях расійскага шавінізму і імперыялізму, практыках камуністычнага рэжыму СССР і нацыянал-сацыялізму (нацызму)».

Photo credit should read Hennadii Minchenko/ Ukrinform/Future Publishing via Getty Images

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон «Аб асновах дзяржаўнай палітыкі нацыянальнай памяці ўкраінскага народа»: у ім на афіцыйным узроўні замацавана паняцце «рашызм», паведамілі ў Вярхоўнай Радзе Украіны, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

«Рашызм» у законе вызначаны як «новая разнавіднасць таталітарнай ідэалогіі і практык, што ляжаць у аснове рэжыму, сфарміраванага ў дзяржаве-агрэсары (Расіі), і грунтуюцца на традыцыях расійскага шавінізму і імперыялізму, практыках камуністычнага рэжыму СССР і нацыянал-сацыялізму (нацызму)».

У законе замацаваная абарона памяці ўкраінскай мовы і культурнай спадчыны як складнікаў нацыянальнай бяспекі Украіны.

«Пры ўзброенай агрэсіі супраць Украіны, што пачалася ў лютым 2014 года, дзяржава-агрэсар маніпулюе інтэрпрэтацыямі гістарычных падзей. Адна з складнікаў узброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі — імкненне пазбавіць украінцаў іх гістарычнай памяці», — таксама сказана ў дакуменце.

Закон таксама дае вызначэнні такіх паняццяў, як «вайна за незалежнасць Украіны», «нацыянальная памяць», «гістарычная антыўкраінская прапаганда», «злачынствы супраць украінскага народа» і дэкларуе ўсебаковую падтрымку дзяржавы ў ажыццяўленні навуковых даследаванняў па гісторыі Украіны і папулярызацыі гісторыі краіны.

Тэрмін «рашызм» пачаў выкарыстоўвацца пасля ўварвання расійскіх войскаў у Грузію ў жніўні 2008 года. Пазней ва Украіне ён быў вызначаны як «ідэалогія і практыка кіруючага рэжыму Расійскай Федэрацыі» і стаў выкарыстоўвацца пасля анексіі Расіяй Крыму ў 2014 годзе. Шырокае распаўсюджанне ён атрымаў з пачаткам паўнамаштабнай вайны ў лютым 2022 года.

Каментары7

  • политзек
    30.08.2025
    Жаль, что в формулировке не нашлось место слову "фашизм"
    оно все же ближе и уместнее, чем "нацизм".
    я для себя позиционирую "рашизм" как разновидность фашизма на идеологии российского имперского шовинизма.
    так в беларусском законодательстве его и надо описывать.
  • Беларус
    30.08.2025
    Выдатна. Нарэшце. Добры прыклад таго, як варта працаваць с тэрміналогіяй і самім культываваць меркаваньне аб уласных падзеях (а не чакаць, пакуль умоўнае BBC за вас гэта зробіць - ня зробіць).

    Чакаем каментар ад "акадэмічнай" супольнасьці: што гэта ўсе "наваяз" (што, вядома, само па сабе ўжо несур'ёзна), які не адпавядае "класічнаму" агульнапрынятаму значэньню - а таму не стасуецца з рэчаіснасьцю і не перадае сэнс падзей. Ды ўвогуле - "танная прапаганда" ды "эмацыйная афарбоўка", дылетанцкі і неглыбокі падыход абмежаваных людзей.
  • БКА
    30.08.2025
    Нечакана, але нават Украіна хутчэй асудзіла камунізм, а беларусы, нават тыя антылукашэнкаўскія, далей баяцца злое слова напісаць пра камунізм, толькі "фашызм" дрэнны, бо так іх савецкія камуністы навучылі.

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прыляцеў на перамовы ў Азербайджан — AFP2

У Варшаве ўлады вырашылі адстраляць дзікоў, якія непамерна распладзіліся ў горадзе. Аднак людзі пратэстуюць17

Нетаньяху паведаміў, што захварэў на рак, але вылечыўся

У Сэндайскім скверы ў Мінску зацвіла сакура ФОТАФАКТ

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку2

«Веру, што сілавікі могуць інакш». Наста Лойка расказала пра зняволенне, ГУБАЗіК і стакгольмскі сіндром26

«Яндэкс Ежа» ў Беларусі раз на тыдзень будзе дастаўляць заказы задарма2

Каля плошчы Бангалор у Мінску легкавік трапіў пад дарожны каток ФОТА2

Міністр Жук у сваім выступе на калегіі Мінінфарма пераходзіў з рускай мовы на беларускую16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць