Грамадства77

Латушка: Калі я быў міністрам, Качанава мне налівала

Павел Латушка згадаў пра свае кантакты з Наталляй Качанавай і адказаў, ці лёгкая ў яе рука.

Наталля Качанава. Фота: БелТА

Падчас гутаркі ў новым выпуску ютуб-канала «Жыццё-маліна» кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, а ў мінулым міністр культуры і дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка згадаў некалькі сваіх сустрэч з Наталляў Качанавай.

«Калі я быў міністрам, яна была старшынёй Наваполацкага гарвыканкама. Дык яна абслугоўвала на прыёмах у Полацку. Гэта было 1150-годдзе Полацка», — згадаў Павел Латушка адну з першых сустрэч з Наталляў Качанавай.

На ўдакладняючае пытанне, што азначае «абслугоўвала», былы чыноўнік адказаў: «Налівала».

«Сур'ёзна? Хадзіла з бутэлькай, налівала?», — здзівіўся Мелказёраў.

«Так, — пацвердзіў Латушка і дадаў: — Гэта роля старшыняў райвыканкамаў. Ну не толькі ў гэтым, канечне, але ў тым ліку».

«Дык рука ў яе лёгкая ці не, калі яна налівала?» — спытаў Мелказёраў.

«Я не скажу, каб актыўна піў, таму я не гатовы сказаць, ацаніць», — з усмешкай адказаў былы чыноўнік.

Як згадвае Латушка, пазней, калі Наталля Качанава стала віцэ-прэм'ерам, то папрасіла яго сустрэцца:

«Яна запрасіла мяне, калі я прыехаў у камандзіроўку з Парыжа, і вельмі са мной раілася, каго трэба зрабіць новым міністрам культуры, міністрам адукацыі, міністрам інфармацыі».

Павел Латукаша Павел Латушко Pavel Latushko
Павел Латушка. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Тая размова, па словах былога чыноўніка, была «зацікаўленай» і працягвалася дзве з паловай гадзіны. Але пазней Качанава стала той асобай, якая пачала блакаваць яго прасоўванне.

«Пра гэта мне сказаў Рыжанкоў асабіста. Калі я ўжо вяртаўся з Францыі, яна блакавала там нейкія крокі наперад».

Як Качанаву ў Купалаўскім сустрэла прыбіральшчыца

Латушка згадвае выпадак, які адбыўся ў час яго дырэктарства ў Купалаўскім тэатры. На той час Наталля Качанава ўзначальвала Адміністрацыю Лукашэнкі:

«Памятаю, як яна абразілася ў Купалаўскім тэатры. Перад балем [у 2019 годзе], былі рэпетыцыі. Павінен быў першы Купалаўскі баль адбыцца, Лукашэнка скраў яго фактычна. Тады Эйсмант дала даручэнне, што першым балем павінен быць толькі венскі баль, павінен быць толькі Лукашэнка.

Качанава прыйшла ў Купалаўскі тэатр. Мне патэлефанавалі з аховы, ну і я не паспеў спусціцца. І яе сустрэла, пры ўсёй павазе да гэтай прафесіі, прыбіральшчыца з вядром, са швабрай.

І я памятаю, мы падымаемся па лесвіцы, і мне Качанава выгаворвала: «Што ж гэта такое, што мяне прыбіральшчыца сустракае?»

Каментары7

  • Барадзед
    30.08.2025
    Теперь кочанова подносит чай с вареньем.
  • даведка
    30.08.2025
    Кочанова спаивала на службе и подсаживала на стакан членов правительства АГЛ.
  • Железный Дровосек
    30.08.2025
    «Што ж гэта такое, што мяне прыбіральшчыца сустракае»—во,так у качанавай внешность уборщицы.
    Да и повадки,и воспитание.
    Только при калхознике ЭТО могло выплыть в проруби наверх.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць