Грамадства1010

Беларус падлічыў, колькі разоў па новых ПДР яму трэба спешвацца пры паездцы роварам на працу

З 1 верасня 2025 года ў Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы дарожнага руху: веласіпедыстам больш не дазваляецца пераязджаць пешаходныя пераходы, трэба кожны раз спешвацца і праходзіць іх нагамі. Адзін з мінчукоў вырашыў праверыць, як гэта адаб’ецца на ягоных паездках на працу.

Скрыншот з відэа

Мужчына зняў відэа, у якім паказаў усе пераходы па шляху. Даўжыня яго маршруту — 19 км, і за гэты адрэзак яму давялося злазіць з ровара 53 разы. Адпаведна, калі браць дарогу туды і назад, то вымушаных спыненняў атрымліваецца больш за сотню штодня.

Паводле слоў мінчука, раней ён праязджаў гэты маршрут за 65—70 хвілін. Новы час ён не вымяраў, але мяркуе, што дарога ў адзін бок стане даўжэйшай на 10—15 хвілін. Пры гэтым больш за ўсё раздражняе не страта часу як такая, а сам рытм паездкі: толькі паехаў — трэба злазіць, зноў паехаў — праз хвіліну зноў спыняцца. У такіх умовах з’яўляюцца думкі адмовіцца ад ровара ўвогуле.

Каментары10

  • Тэкля
    01.09.2025
    Лепш спыніцца, чым трапіць пад колы аўто
  • Вадим
    01.09.2025
    Так это ещё сухая погода. Сейчас начнется осень - лужи и болото около каждого бордюра. Я что, похож на идиота, чтобы слезать с велика и топать по грязи, только потому что кому-то захотелось ПДД поменять?! Идут пусть подальше со своими правилами!
  • Велосипедист
    01.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць