Культура33

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла

Нядаўна з’явілася навіна, што вакол Чырвонага касцёла нібыта ўзводзяцца сцены, якія закрыюць від на помнік, і плануюць паставіць агароджу з каванымі элементамі, якіх «ніколі не было». Аднак спецыялісты ў галіне аховы спадчыны падкрэсліваюць: у гэтых заявах няма ні слова праўды.

Чырвоны касцёл рыхтуецца да пачатку рэканструкцыі. Фота: virtualbrest.ru

Тэлеграм-канал «Спадчына», які спецыялізуецца на ахове і рэстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны, па пунктах разабраў гэтыя заявы з касцельных колаў.

У публікацыі, якая з'явілася на партале katolik.life, сцвярджалася, што вакол касцёла ўзводзіцца шэрая сцяна, якая часткова закрые від на храм, а таксама ўзвядуць вакол храма агароджу, якая быццам бы існавала толькі «ў самым пачатку» больш за сто гадоў таму, і зробяць гэта з «аднаўленнем каваных элементаў», якіх, паводле публікацыі, ніколі не было.

Шэрая сцяна, якая ўзводзіцца ўздоўж праезда паміж касцёлам і Домам урада. Фота: katolik.life
Каваныя агароджы, дэмантаваныя ў час рэканструкцыі касцёла. З тэксту артыкула можа скласціся ўражанне, што гэта тая самая агароджа, якой абнясуць касцёл у выніку. Фота: katolik.life

Аўтары тэлеграм-канала «Спадчына» пішуць, што апублікаваныя фотаздымкі ніяк не пацвярджаюць гэтую інфармацыю. Яны мяркуюць, што мураваная сцяна, якая цяпер узводзіцца з боку Дома ўрада, можа быць часовай супрацьпажарнай сцяной.

Такая ж супрацьпажарная сцяна ўжо ўзводзілася на тэрыторыі касцёла ў час першай чаргі рэканструкцыі ў 2018 годзе, бо будаўнічы гарадок размяшчаўся занадта блізка да самой будоўлі.

Каванымі элементамі агароджы касцёла з'яўляюцца веснічкі, якія ўстановяць на адноўленых бакавых лесвіцах. Фота: праектная дакументацыя

Каваныя агароджы, якія можна было прыняць за тыя, якія ўстановяць вакол касцёла ў будучыні, па словах аўтараў канала, наадварот былі дэмантаваныя ў час рэканструкцыі.

Схема размяшчэння элемента агароджаў і лесвіц. Лесвіца каля помніка Арханёлу Міхалу існавала да 1970-х, пасля чаго яе замуравалі, як і галоўную лесвіцу. На бакавых лесвіцах і ўстановяць каваныя веснічкі, якія былі гістарычна. Фота: праектная дакументацыя

Таксама «Спадчына» абвяргае заявы неназванага эксперта пра тое, што каваных элементаў на касцельнай агароджы не было. Пад каванымі элементамі ў праекце разумеюцца двое каваных веснічак, якія ўстановяць на адноўленых бакавых лесвіцах.

Каваныя вароты касцёла на гістарычным здымку
Захаваныя касцельныя вароты, якія спачатку стаялі на галоўным уваходзе, а калі яго заклалі ў 1970-я — выкарыстоўваліся на заднім пад'ездзе да будынка, дзе цяпер шлагбаум. Яны паслужылі асновай для аднаўлення астатніх веснічак. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Крыніцай для аднаўлення каваных веснічак паслужылі як гістарычныя здымкі, так вароты касцёла, якія зберагліся да нашага часу.

Сама агароджа, якую плануюць пабудаваць, дакладна паўтарае гістарычную агароджу, якая з'явілася ў той жа час, што і касцёл, і з'яўляецца неад'емнай часткай задумы архітэктара. Па словах канала, захаваліся нават арыгінальныя гранітныя слупкі, якія будуць вернутыя на сваё месца.

Асабліва былі раскрытыкаваныя словы эксперта пра тое, што агароджа была вакол касцёла толькі з самага пачатку, калі храм быў пабудаваны, а яе адзіным прызначэннем было засцерагаць ад коней і выпадковай жывёлы. Эксперт падводзіць да думкі, што яе аднаўленне ў наш час пазбаўлена якога-небудзь сэнсу і гэта толькі спосаб «накруціць каштарыс».

Дарэвалюцыйны фотаздымак касцёла, на якім яшчэ застаецца будаўнічы плот, вышэйшы за рост чалавека. За плотам — высокія слупы абапал лесвіц, якія не былі б відаць, калі б плошча і тэрыторыя касцёла былі на адным узроўні

Фотаздымак 1910-х з агароджай на высокай падпорнай сценцы, якая па плечы мінакам. Пра тое, што агароджа засцерагала касцёл ад коней, не можа быць і гаворкі

Аўтары тэлеграм-канала «Спадчына» засумняваліся ў кампетэнтнасці такой экспертызы, як з пункту гледжання падыходаў да рэстаўрацыі агулам, так і з пункту гледжання неадпаведнасці фактам. 

«Заявы пра тое, што аднаўленне страчанага элемента помніка архітэктуры, гэта «спроба накруціць каштарыс», такая ж дурасць, як казаць, што любая рэстаўрацыя — гэта спроба накруціць каштарыс рамонту», — адказвае канал.

Маршал Цімашэнка на фота парада 1 мая 1952 года. За спінай — агароджа касцёла на высокай бутавай падпорнай сценцы
Фотаздымак касцёла 1970 года, калі адбывалася рэканструкцыя пад Дом кіно. На фота ўсё яшчэ бачная гістарычная агароджа касцёла. На момант стварэння здымка агароджа ўжо існавала 60 гадоў

«Спадчына» прыводзіць фотаздымкі розных гадоў, якія пацвярджаць, што агароджа вакол касцёла з'явілася ў 1910-м і праіснавала да самага пачатку 1970-х гадоў, калі касцёл быў перабудаваны пад Дом кіно.

Такім чынам агароджа праіснавала вакол касцёла 60 гадоў, а адсутнічае — толькі 55 гадоў.

Чырвоны касцёл у 1976 годзе. Пасля рэканструкцыі пад Дом кіно агароджа была прыбраная

Таксама не знаходзіць пацвярджэння тое, што плошча перад касцёлам была значна паніжана ў які-небудзь час: на ўсіх фота яна стаіць на высокай, па плячо чалавека, бутавай падпорнай сценцы. А гэта азначае, што яе прызначэнне ніяк не было звязана з тым, каб засцерагаць ад коней тэрыторыю храма.

«Атрымліваецца, што ў гэтым артыкуле ўсё ад пачатку да канца хлусня ці фантазіі. Падаецца, парафія свядома маніпулюе рэканструкцыяй, каб выклікаць абурэнне грамадскасці на пустым месцы, пераследуючы нейкія свае мэты», — падсумоўвае тэлеграм-канал «Спадчына». 

Каментары3

  • экспертыза
    13.09.2025
    Ды гэтым "экспертам" яўна сам Завальнюк і быў
  • Багдан
    13.09.2025
    “ Падаецца, парафія свядома маніпулюе рэканструкцыяй, каб выклікаць абурэнне грамадскасці на пустым месцы, пераследуючы нейкія свае мэты”

    Дзіўны, агрэсіўны і абразьлівы тэкст. Нібыта няма факту, што касьцёл цынічна адабралі ў вернікаў за ягоную падтрымку барацьбы за свабоду, пад выдуманымі нагодамі, і ўжо гадамі не аддаюць назад.

    Сьвядома маніпулюе рэканструкцыяй рэжым лукашэнкі, каб трымаць яго зачыненым.
  • Багдану
    13.09.2025
    Спекулируете именно вы, поганая лукашня. Сколько бы вы заборов не показывали из прошлого, понятно, что ОТКРЫТЫЙ КОСТЕЛ КАК НОЖ В ВАШЕМ ГЛАЗУ. Костел - это символ веры, милосердия и свободы в отличие от московской сатанинской рпц, которая за много лет переделала Костелы в церкви. Все знают, что на Немиге КОСТЕЛ, а не церковь. Дух там Костела, и молится по сатанински вызовет только болезни.

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме20

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?3

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме20

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць