Усяго патроху33

Касаткі топяць яхты ля берагоў Партугаліі. Таму што ім сумна

На працягу некалькіх гадоў маракі і турысты ля берагоў Іберыйскага паўвострава сутыкаюцца з нападамі касатак. Нядаўна ў выніку іх атакі патанула турыстычная яхта. Гэты выпадак — адзін з сотняў падобных сутыкненняў за апошнія гады. Эксперты мяркуюць, што прычынай такой агрэсіі можа быць звычайная нуда.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Francesco Riccardo Iacomino / Getty Images

Як піша The Telegraph, у суботу 13 верасня каля пляжа Фонтэ-да-Тэлья ля ўзбярэжжа Партугаліі зграя касатак напала на судна клуба Nautic Squad, на борце якога знаходзіліся пяць чалавек.

На відэазапісу відаць, як адна з касатак раз-пораз тараніла яхту, пакуль тая не пачала хістацца і тануць. Усе пяць турыстаў былі паспяхова эвакуіраваны на суседнія лодкі незадоўга да таго, як іх судна пайшло на дно.

Неўзабаве дапамога спатрэбілася яшчэ аднаму судну з чатырма людзьмі на борце, якое сутыкнулася з той жа зграяй. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Такія напады ля ўзбярэжжа Іспаніі і Партугаліі за апошнія гады значна пачасціліся. Галоўная версія, якую вылучаюць марскія біёлагі, гучыць нечакана: жывёлы могуць паводзіць сябе так проста ад нуды або ў пошуках фізічнай стымуляцыі. Гэта своеасаблівая «гульня», якая, аднак, прыводзіць да рэальнай небяспекі для людзей.

Як паведамляецца, судна клуба Nautic Squad — трэцяе, якое затапілі касаткі ля Іберыйскага паўвострава з 2020 года.

За гэты перыяд было зафіксавана не менш за 500 падобных сутыкненняў, у выніку якіх пашкоджанні атрымала кожнае пятае судна. Уладам нават даводзілася папярэджваць маракоў аб небяспецы выхаду ў мора.

У сацыяльных сетках маракі дзеляцца сваімі гісторыямі: «Нас тэрарызавалі кожны дзень на працягу чатырох тыдняў… Шмат пашкоджаных лодак… Адна жанчына нават трапіла ў шпіталь. Гэта вельмі рэальная праблема».

Звычайнай мішэнню для касатак становяцца рулі лодак. Цікава, што іберыйская папуляцыя касатак, пра якую ідзе гаворка, знаходзіцца пад пагрозай знікнення — яна налічвае менш за 50 асобін.

Каментары3

  • Orcas gone wild
    17.09.2025
    Оркі звар'яцелі. Цяпер і на моры.
  • Жвір
    17.09.2025
    Што да нуды, як нагоды для атакі касатак на плыўсродкі - паўнейшая лухта. Раней такіх выпадкаў не было ў такой колькасьці, дык што, нешта іншае іх забаўляла, да чаго яны раптам страцілі цікавасьць і ўзяліся за яхты ?
    Некалі пры шлюпачных аперацыях даводзілася апынацца ў цэнтры іх зграі, і не аднойчы, круціліся побач, паказвалі сябе, і не чапалі, зато ніводная акула не набліжалася, яны баяцца касатак.
    Магчыма касаткі праяўляюць непакой за малых, у пэўны перыяд дагляду за імі(яны ж жывуць сем'ямі), таму й атакуюць усіх, хто швэндае па моры празь няма чаго рабіць ?...
  • Ьб
    17.09.2025
    Можа яны зразумелі, што менавіта людзі вінаваты ў праблемах, з якімі сутыкаецца міравы акіян?

Цяпер чытаюць

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі21

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Дыверсант на польскай чыгунцы дапусціў дзіўную памылку — падарваў не тую рэйку13

«Бабарыка быў бы годным прэзідэнтам, але хунта пазбаўляецца ад разумных людзей крымінальнымі метадамі». Што пішуць людзі пра банкіра76

Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за раскрыццё «файлаў Эпштэйна». Сенат прыняў гэтую пастанову без абмеркавання3

Зборная Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі выйшла на чэмпіянат свету па футболе

У Мінску закрылі вуліцу Масюкоўшчына адразу ажно на пяць гадоў. Што там адбываецца?1

Арыгінальная бетонная царква на Тэнэрыфе прызнана найлепшым будынкам года ў свеце7

Вызначыліся каманды ад Еўропы, што напрамую выйшлі на ЧС па футболе, і ўдзельнікі стыкавых матчаў

Зборная Беларусі згуляла другую нічыю запар у матчы, які нічога не значыў3

На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі21

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць