Свет

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

У сераду, у першы дзень візіту, Трампа з жонкай прымалі ў Віндзарскім замку кароль Карл III з жонкай каралевай Камілай, піша Бі-бі-сі.

Фота: Kirsty Wigglesworth — WPA Pool/Getty Images

Падчас урачыстай цырымоніі, перад тым як гаспадары і госці прайшлі ўнутр палаца, прэзідэнта ЗША віталі 1300 вайскоўцаў арміі, Каралеўскага флоту і Каралеўскіх ВПС.

Пасля прыватнага абеду прэзідэнт Трамп і Меланія паехалі ў капліцу Святога Георгія, дзе пахаваная каралева Лізавета II, аддаць ёй даніну павагі, ды ўсклалі вянок. Там іх сустрэў дэкан Віндзара, святар Крыстафер Каксворт, і правёў ім невялікую экскурсію па капліцы, дзе, акрамя Лізаветы II, пахаваныя іншыя брытанскія манархі.

У другой палове дня адбыўся палёт знішчальнікаў F-35 і пілатажнай групы Каралеўскіх ВПС «Чырвоныя стрэлы» над Віндзарам. Разам з Трампам за гэтым назіраў прэм’ер-міністр Брытаніі Кір Стармер.

Цэнтральнай падзеяй дзяржаўнага візіту стаў грандыёзны банкет у зале Святога Георгія вечарам, падчас якога Карл III і Дональд Трамп выступілі з кароткімі прамовамі. У меню былі стравы брытанскай і амерыканскай кухні.

Кароль шмат гаварыў пра даўнюю агульную гісторыю Вялікабрытаніі і ЗША (не прамаўчаў пра Вайну за незалежнасць паўночнаамерыканскіх калоній у XVIII стагоддзі) і распавёў пра новую эру іх партнёрства.

«Сёння, калі тыранія зноў пагражае Еўропе, мы і нашы саюзнікі стаім разам у падтрымку Украіны, каб стрымаць агрэсію і дамагчыся міру», — сказаў манарх.

У канцы выступлення ён прапанаваў тост за прэзідэнта Трампа. 160 гасцей стоячы слухалі амерыканскі гімн.

Следам за гэтым Дональд Трамп, апрануты ў фрак, белую камізэльку і белы гальштук-мятлік, прачытаў некалькі старонак тэксту, у якім багата пералічваў дасягненні брытанскай культуры і цывілізацыі. Ён амаль не закранаў падзеяў сённяшняга дня, толькі згадаў, што «год таму» (пры папярэдняй адміністрацыі) Злучаныя Штаты былі «вельмі хворай» краінай.

«Сёння мы павінны абараняць выключную спадчыну, якая робіць нас тымі, хто мы ёсць, і мы павінны працягваць адстойваць каштоўнасці і народы англамоўнага свету, і сапраўды іх адстойваем», — сказаў у завяршэнне амерыканскі прэзідэнт, прапанаваўшы затым тост за караля.

Днём у цэнтры Лондана сабралася вялікая група пратэстоўцаў супраць Дональда Трампа.

Гэтая акцыя пратэсту арганізаваная кааліцыяй Stop Trump UK, якая аб’ядноўвае больш за 50 арганізацый, у тым ліку кліматычных, антырасісцкіх і прапалесцінскіх актывістаў. Зоі Гарднер, палітычны аглядальнік і адна з арганізатарак акцыі, кажа, што Трамп «асабляе ўсё, што мы ненавідзім».

«Мы хочам, каб наш урад праявіў цвёрдасць характару, трохі гонару і выказаў глыбокае пачуццё агіды да палітыкі Дональда Трампа ў Вялікабрытаніі», — сказала яна ў каментары Бі-бі-сі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй19

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Усе навіны →
Усе навіны

Юрый Чыж зноў судзіўся са сваім сынам. Перамагла маладосць2

На рэйсе ў Тэль-Авіў усё ж былі пілоты з Украіны і Расіі, але не тыя5

Рыэлтар паказаў кватэру, якую прадалі за 80 тысяч даляраў. Беларусы ўразіліся9

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі прадалі за адну базавую. Пакупніком аказаўся грамадзянін ЗША1

Прэм’ер Брытаніі дапусціў вяртанне краіны ў ЕС7

У мінскіх шматпавярховіках пачалі ўключаць ацяпленне3

Крэмль заявіў, што не абмяркоўвае з ЗША вызваленне палітвязняў

Палітзняволенага Вадзіма Здаравеннава асудзілі па другой крымінальнай справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй19

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць