Культура11

Праз 10 гадоў перавыдалі «Калевалу» ў перакладзе Якуба Лапаткі

Выдавецтва «Папуры» перавыдала карэла-фінскі эпас «Калевала» ў перакладзе лінгвіста і пісьменніка Якуба Лапаткі, які за гэтую працу быў узнагароджаны фінляндскай прэміяй «Эпас». Таксама Якуб Лапатка стаў першым лаўрэатам перакладчыцкай Прэміі імя Карласа Шэрмана, піша Bellit.info.

Упершыню «Калевала» па-беларуску выйшла ў лістападзе ў выдавецтве Змітра Коласа у 2015 годзе. На адрозненне ад шэрагу іншых перакладаў эпасу на замежныя мовы пераклад на беларускую быў зроблены непасрэдна з арыгіналу і выдатна перадае ўсе ягоныя адметнасці: і мову, і інтанацыю, і вобразны свет.

Якуб Лапатка яшчэ ў школьныя гады прыязджаў у Карэлію да сваякоў, дзе вывучыў карэльскую мову, што далей паспрыяла вывучэнню і фінскай мовы.

«Нешта падобнае да «Калевалы» можна скласці і з беларускіх казак. Падабраць у іх парадак, пералажыць, магчыма, у вершы і звязаць адным героем, якім-небудзь кавалём, ці што… Народ жа вечны, вечнае яго мастацтва, вечныя і творцы песні і казкі. У такім перакананні ўмацоўвала мяне «Калевала», — так пісаў Якуб Колас пасля знаёмствам з карэла-фінскім эпасам.

Купіць кнігу можна ў менскіх кнігарнях і, напрыклад, праз сайт Oz.by.

Каментары1

  • Алекс
    17.09.2025
    89р. На Оз.бай, 78р. на сайте Белкниги.
    Мда, золотая книга, отбою не будет ))))

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Тут жыла савецкая эліта. У Мінску прадаецца рэдкая кватэра за $720 0005

Дык што за аб'ект ляціць праз Сонечную, які нагадвае кіраваны касмічны карабель? Навукоўцы далі канчатковы адказ6

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс163

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць