Свет22

Кітайцы купілі нямецкія брэнды MediaMarkt і Saturn

У Германіі адбылася адна з самых прыкметных здзелак у галіне рознічнага гандлю электронікай апошніх гадоў. Кітайскі інтэрнэт-рытэйлер JD.com, які ўваходзіць у лік найбуйнейшых у свеце, набыў кампанію Ceconomy. Менавіта ёй належаць папулярныя ў Еўропе сеткі крам MediaMarkt і Saturn. Паводле інфармацыі выдання Bild, сума здзелкі склала 2,23 мільярда еўра.

Федэральнае картэльнае ведамства Германіі ўжо дало афіцыйнае ўхваленне для гэтай здзелкі. Яго кіраўнік Андрэас Мунт падкрэсліў, што JD.com пакуль не мае істотнай долі на нямецкім рынку, таму пагрозы для канкурэнцыі няма. Тым не менш, сітуацыю яшчэ могуць разгледзець Міністэрства эканомікі ФРГ ці нават Еўракамісія, калі яны палічаць, што здзелка нясе патэнцыйныя рызыкі з пункту гледжання нацыянальнай або эканамічнай бяспекі.

Для звычайных купцоў пакуль нічога не зменіцца — крамы MediaMarkt і Saturn працягнуць працу ў звыклым фармаце. Але эксперты лічаць, што JD.com, які мае гадавы абарот больш за 140 мільярдаў еўра, будзе імкнуцца актыўна ўкараняць сучасныя тэхналагічныя рашэнні. У першую чаргу гаворка ідзе пра развіццё анлайн-продажаў, аптымізацыю лагістыкі і лічбавізацыю працэсаў. Гэта можа зрабіць куплі больш зручнымі, павялічыць асартымент і нават прывесці да зніжэння цэнаў.

Аднак будучыня брэндаў MediaMarkt і Saturn пакуль пад пытаннем. Цалкам магчыма, што JD.com у перспектыве аб’яднае іх пад уласнай маркай або зменіць стратэгію развіцця сетак у Еўропе.

Каментары2

  • Ж
    18.09.2025
    Сатурн у Гамбургу наведваў, там ці ня 7 паверхаў гандлёвых было, і розных гаспадарчых тавараў нямецкай вытворчасьці было. Ну, цяпер другі Волмарт будзе.
  • У
    20.09.2025
    Бобр курва,😁

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план8

«Адключыліся мазгі, я проста бегла за аўтамабілем». У Мінску таксі ледзь не звезла немаўля6

Падчас выпрабаванняў новай зброі ва Украіне загінуў брытанскі вайсковец

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ17

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ6

Лукашэнка падоўжыў на год бязвізавы рэжым для грамадзян еўрапейскіх краін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу59

Грамадствадапоўнена59

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць