Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы
Шкурын выступае за «Катавіцы» з верасня 2025 года. Дагэтуль гуляў за варшаўскую «Легію».

Ілля Шкурын падчас матчу. Фота: GKS Katowice / Facebook
Беларускі нападнік Ілля Шкурын, які цяпер гуляе за польскую каманду «Катавіцы», прынёс сваёй камандзе перамогу.
У матчы шостага тура чэмпіянату Польшчы па футболе «Катавіцы» сустрэліся з «Гурнікам». Шкурын забіў тры галы — на 11-й, 91‑й і 100‑й хвілінах. Яго каманда з лікам 3:2 абышла віцэ-чэмпіёна Польшчы.
Клуб Шкурына цяпер знаходзіцца на 4‑м месцы з 18 у табліцы польскага чэмпіянату.
А сам беларус на другім месцы сярод найлепшых снайпераў чэмпіянату, у яго ўжо пяць забітых галоў.
Шкурын выступае за «Катавіцы» з верасня 2025 года. Дагэтуль гуляў за варшаўскую «Легію».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары