Мінабароны РФ заявіла пра падрыхтоўку масаваных удараў па ўкраінскай энергетыцы
Міністэрства абароны Расіі афіцыйна заявіла, што расійскае войска распачало падрыхтоўку да нанясення масаваных удараў па аб'ектах энергетычнай інфраструктуры Украіны.
У расійскім ведамстве сцвярджаюць, што гэтыя дзеянні стануць «адказам на атакі па цывільнай інфраструктуры і паліўна-энергетычным комплексе Расіі».
Агенцтва Bloomberg раней паведамляла, што Масква рыхтуецца да значнага ўзмацнення інтэнсіўнасці ўдараў па тэрыторыі Украіны, лічачы, што перамовы канчаткова зайшлі ў тупік.
Каментары
Не трэба цягнуць час, як у выпадку з лагістычнымі складамі. Думаючы, што Расея зжаліцца і пашкадуе цывільнае насельніцтва Украіны.